2 траўня 2024, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Задзіночання беларускіх студэнтаў» не выпусцілі за мяжу

3
Актывіста «Задзіночання беларускіх студэнтаў» не выпусцілі за мяжу
ФОТА: SVABODA.ORG

Яўгена Міхасюка знялі з цягніка па дарозе ў Вільню.

Грамадскага актывіста Яўгена Міхасюка высадзілі з цягніка ў Вільню і забаранілі выезд за мяжу. Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Гудагай». Прычыну такой пастановы актывісту не растлумачылі, паведамляе «Свабода».

Яўген Міхасюк мяркуе, што забарону на выезд ініцыяваў ваенкамат, хоць у актывіста ёсць позва толькі на канец ліпеня.

ФОТА: SVABODA.ORG

«Я хацеў падысці да сяброў, каб папярэдзіць (што забаранілі выезд - заўв.), але мне не дазволілі і сказалі, што я арыштаваны, - паведаміў Яўген Міхасюк. - Дзіўна, што два тыдні таму я быў ва Украіне і не было праблем».

ФОТА: SVABODA.ORG
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках