2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны ЗША пракаментаваў ракетны тэст КНДР

4
Міністр абароны ЗША пракаментаваў ракетны тэст КНДР
ДЖЫМ МЭЦІС

Джым Мэціс выказаўся наконт ракетнай і ядзернай праграмы Паўночнай Карэі.

Джым Мэціс папярэдзіў, што спроба вайсковага развязання крызісу будзе мець «трагічныя» наступствы.

Міністр абароны ЗША Джым Мэціс заявіў, што паўночнакарэйцы атрымалі вялікі аб'ём інфармацыі, дзякуючы апошняму ракетнаму пуску. Мэціс дадаў, што спробы развязаць крызіс вакол ракетнай і ядзернай праграм КНДР вайсковымі метадамі будуць «трагічнымі», піша golos-ameriki.ru.

У час сустрэчы з журналістамі ў Пентагоне, Мэціс адмовіўся адказаць на пытанне, ці кантралявалі паўночнакарэйцы працэс вяртання балістычнай ракеты ў атмасферу.

Пхеньян сцвярджае, што іх ракета дасягнула вышыні амаль 2 тысяч км і была здольная несці «вялікую, цяжкую ядзерную боегалоўку». Калі КНДР сапраўды атрымала магчымасць кіраваць працэсам вяртання ракеты на Зямлю, то гэта сур'ёзны рух наперад у яе ракетнай праграме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках