2 траўня 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачалі будаваць яшчэ адзін «Макдональдс»

23
У Менску пачалі будаваць яшчэ адзін «Макдональдс»
ФОТА: REALT.BY

Сёння ў Менску дзейнічае 10 рэстарацый хуткага харчавання «Макдональдс».

На скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Пятра Глебкі каля ТРЦ «Скала» ля станцыі метро «Спартыўная» абгарадзілі пляцоўку для будаўніцтва - тут будзе яшчэ адзін рэстаран «Макдональдс». На тэрыторыі будоўлі апынуўся невялікі двухпавярховы будынак (Прытыцкага, 58), у якім раней працаваў салон прыгажосці, піша realt.by.

У снежні мінулага года магчымасць будаўніцтва тут «Макдональдса» ўжо абмяркоўвалася, а ў жніўні стала дакладна вядома, што рэстарацыя будзе. Акрамя рэстарана ў межах вуліц Глебкі, Матусевіча, Цімашэнкі хацелі пабудаваць акіянарыюм і ўпарадкаваць парк Цівалі, дадаўшы туды спартовых аб'ектаў: планаваўся скаладром, скейт-парк, пляцоўкі для картынгу і фрырайда.

Сёння ў Менску дзейнічае 10 «Макдональдсаў», у ліку якіх - аб'ект на Прытыцкага, 28, за два кіламетры ад дзялянкі, дзе сабраліся будаваць новую рэстарацыю.

ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках