2 траўня 2024, Чацвер, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асабістая размова Парашэнкі і Мэркель доўжылася блізу гадзіны

Асабістая размова Парашэнкі і Мэркель доўжылася блізу гадзіны
Фота з сайту LIGA.NET

Віцэ-старшыня Вярхоўнай Рады Украіны паведаміла дэталі сустрэчы Пятра Парашэнкі і канцлеркі Нямеччыны.

Гутарка прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель доўжылася блізу гадзіны. Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў Facebook упаўнаважаная прэзідэнта Украіны ў мірным урэгуляванні канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласцях Ірына Герашчанка, паведамляе liga.net.

"У часе сустрэчы ў павялічаным коле ключавой тэмай былі палітыка бяспекі і гуманітарная сітуацыя на Данбасе. Нямецкая старана добра дасведчаная аб усіх парушэннях рэжыму цішыні, невыканання менскіх пагадненняў", - адзначыла Герашчанка. Яна паведаміла, што стораны надалі асаблівую ўвагу дзейнасці СММ АБСЕ, якая мае быць дапушчана на ўсю акупаваную тэрыторыю.

Фота з сайту LIGA.NET

Са слоў Герашчанкі, Ангела Мэркель сама ўзняла гуманітарнае пытанне як прыярытэтнае.

На сустрэчы таксама ішла размова аб дзейнасці нефармальнай "менскай платформы", створанай у парламенце, а таксама аб працэсе верыфікацыі. "На нашу думку, гэта павінна разблакаваць працэс вызвалення закладнікаў і паскорыць вызначэнне даты і канчатковых спісаў", - сказала на заканчэнне Герашчанка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках