5 траўня 2024, Нядзеля, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Іосуб: МВФ не дасць грошай Лукашэнку

19
Вадзім Іосуб: МВФ не дасць грошай Лукашэнку
ВАДЗІМ ІОСУБ

Дыктатару няма чым пахваліцца перад патэнцыяльнымі крэдыторамі.

Місія Міжнароднага валютнага фонду прыбудзе ў Менск на пачатку чэрвеня.

На працягу тыдня, з 5 да 12 чэрвеня, экспэрты фонду будуць абмяркоўваць сітуацыю ў беларускай эканоміцы.

Улады Беларусі спрабуюць пачаць новую праграму супрацоўніцтва з МВФ. Афіцыйны Менск разлічвае на выдаванне фондам 3,5 мільярда даляраў.

Якія шанцы атрымаць гэтыя грошы?

— Асаблівых зрухаў у тых праграмах, якія рэкамендуе МВФ, няма, ураду пахваліцца няма чым, — адзначае ў каментары «Заўтра тваёй краіны» старэйшы аналітык Альпары Вадзім Іосуб. – Не праводзіцца рэструктурызацыя і прыватызацыя дзяржпрадпрыемстваў, няма асаблівых змяненняў у сацыяльнай падтрымцы беспрацоўных. Так што вынік гэтай місіі можа быць сапраўды такім жа, як і папярэдні, — ніякім.

— Чаму афіцыйны Менск не ідзе на выкананне элементарных патрабаванняў або пажаданняў фонду?

— На самай справе гэта не элементарныя патрабаванні. Гэта патрабаванні, якія закранаюць вельмі кардынальна перагледзець беларускую эканамічную мадэль. Урад спрабуе гандлявацца і атрымаць крэдыт з меншымі для сябе выдаткамі. Аднак тое, што ўлады разумеюць як выдаткі, з'яўляецца неабходнымі эканамічнымі рэформамі. Сэнс гэтых перамоваў з беларускага боку, як мне здаецца, выглядае так: а раптам МВФ пагодзіцца даць грошай проста так ці за абяцанні касметычных пераўтварэнняў.

— Але МВФ ужо вылучаў Беларусь крэдыт і не вельмі задаволены вынікамі выкарыстання сродкаў.

— Так. Была праграма рэформаў. Спачатку пад яе далі 2,5 мільярда даляраў, праз год гэтую праграму павялічылі яшчэ на мільярд. Але пасля гэтага ўсе рэформы ў Беларусі дастаткова хутка згарнуліся. Узятыя беларускім бокам абавязанні да канца выкананы не былі. З тых часоў МВФ змяніў практыку ўзаемадзеяння з афіцыйным Менскам: пад абяцанні штосьці зрабіць грошы давацца не будуць. Улады на самым версе павінны прадэманстраваць прыхільнасць да рэформаў. МВФ хоча бачыць незваротнасць гэтых рэформаў.

— На ваш погляд, калі беларускае кіраўніцтва саспее для правядзення рэформаў?

— Як паказвае наша гісторыя, у эканамічным сэнсе штосьці кардынальна мяняць улады гатовыя, калі ўсё вельмі дрэнна і іншых варыянтаў не застаецца. Як толькі ўлады атрымліваюць перадышку, альтэрнатыву ў выглядзе расейскіх, яшчэ нейкіх грошай, размовы аб рэформах спыняюцца, нават ідзе адкат. У мяне няма сумневаў, што на самым высокім узроўні не бачаць ніякай неабходнасці ў рэформах. А тое, што часам абмяркоўваецца – вымушаны крок. Калі б не было неабходнасці ў супрацоўніцтве з МВФ, рэформаў ніхто б не праводзіў.

— Наколькі востра Беларусь мае патрэбу ў крэдытах МВФ?

— Грошы патрэбныя для абслугоўвання замежнай запазычанасці. З улікам абяцанай падтрымкі Расеяй да канца года гэтую праблему, здаецца, вырашылі. Але ў далейшым нам вельмі патрэбныя доўгія і танныя грошы ад МВФ.

— А калі раптам Расея перастане даваць грошы. Ці стануць улады Беларусі больш уважліва прыслухоўвацца да рэкамендацый МВФ?

— Зразумела, што расейская падтрымка — пэўная альтэрнатыва крэдытам МВФ. Чым менш грошай дасць Расея, тым больш будзе неабходна супрацоўнічаць з фондам, і наадварот. Але пакуль аб поўным згортванні дапамогі Беларусі з боку Крамля гаворка не ідзе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках