5 траўня 2024, Нядзеля, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Універсам «Цэнтральны» хоча пазычыць у беларусаў $1 мільён

12
Універсам «Цэнтральны» хоча пазычыць у беларусаў $1 мільён
Фота: onliner.by

Каб правесці рамонт, муж і жонка Бярозаўскія выпускаюць спецыяльныя валютныя аблігацыі.

Адно з найстарэйшых гандлёвых прадпрыемстваў Менска «Універсам «Цэнтральны» абвясціла аб выпуску валютных працэнтных аблігацый на 1 млн даляраў, паведамляе tut.by.

З 18 траўня, каштоўныя паперы можна набыць як фізічным, так і юрыдычным асобам па кошце 1000 даляраў. Працэнтная стаўка ў аблігацыях складзе 6,5% гадавых. Перыяд выплаты даходу — 1 раз у год. Датэрміновы выкуп — 1 раз у год. Выпускае аблігацыі «ААБ Беларусбанк», гаворыцца ў паведамленні ЗАТ «Універсам «Цэнтральны».

Кампанія плануе выпусціць аблігацыі ў зварот на 10 гадоў. Асноўная мэта прыцягнення сродкаў — правядзенне рамонту будынка ўніверсама і поўная замена гандлёвага абсталявання, што дасць магчымасць павысіць яго прывабнасць для пакупнікоў, пашырыць асартымент і павялічыць даход, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Цэнтральны» з'яўляецца закрытым акцыянерным таварыствам, у якога блізу ста пяцідзесяці акцыянераў, гэта фізічныя і юрыдычныя асобы, у т. ч. у склад акцыянераў уваходзяць дзейныя і былыя супрацоўнікі ўніверсама. Раней у ліку найбуйнейшых акцыянераў называліся структуры, звязаныя з сям'ёй Івана Беразоўскага.

Ва «Універсаме «Цэнтральны» працуюць блізу 250 чалавек. Прыбытак кампаніі ў 2015 годзе склаў 352 тыс. рублёў, у 2016 — 528 тыс. рублёў. У найбліжэйшыя гады кампанія мае намер павялічыць штогадовы чысты прыбытак да +20% да ўзроўню 2016 года. Кароткатэрміновая крэдыторская запазычанасць на 1 студзеня 2017 года складала амаль 1,5 млн. рублёў пратэрмінаванай запазычанасці няма, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Як вынікае з праспекта эмісіі, даручальнікамі ў аблігацыях выступаюць кампаніі «Парытэт Партнёр» і «Парытэт Партнёр Поўдзень». Кампаніі спецыялізуюцца на здачы ўнаём нерухомасці. У «Парытэт Партнёры» 98,75% долі належыць «НП-Сэрвіс», аднаго з найбуйнейшых дыстрыб'ютараў прадуктаў харчавання ў Беларусі, які кантралююць Іван і Святлана Бярозаўскія.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках