5 траўня 2024, Нядзеля, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савіцкага выклікалі ў нацыянальную каманду Беларусі ў футболе

Савіцкага выклікалі ў нацыянальную каманду Беларусі ў футболе
ПАВЕЛ САВІЦКІ
ФОТА: FOOTBALL.BY

Хаўбек «Нёмана» Павел Савіцкі выкліканы ў каманду Беларусі на таварыскі матч супраць каманды Швейцарыі.

Паядынак пройдзе 1 чэрвеня ў Нёўшатэлі (пачатак — а 21.00), паведамляе pressball.by.

Раней Ігар Крывушэнка выклікаў у нацыянальную каманду 20 футбалістаў:

Брамнікі: Андрэй Гарбуноў («Атрамітас», Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік («Нансі», Францыя), Андрэй Клімовіч («Дынама-Менск»).

Абаронцы: Ягор Філіпенка («Макабі», Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў («Аранбург», Расея), Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко (абодва — «Шахцёр», Салігорск), Аляксандр Сачыўка («Дынама-Менск»), Аляксей Гаўрыловіч, Дзмітрый Алісейка (абодва — «Дынама-Брэст»).

Паўабаронцы: Станіслаў Драгун («Арэнбург», Расея), Сяргей Балановіч («Амкар», Перм, Расея), Арцём Быкаў («Дынама-Менск»), Аляксей Лягчылін («Дынама-Брэст»), Алег Еўдакімаў («Менск»).

Нападнік: Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ, Барысаў), Дзяніс Лапцеў («Шахцёр», Салігорск), Максім Скавыш, Аляксандр Макась (абодва — «Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Антон Сарока («Дынама-Менск»).

Пасля дзевяці тураў нацыянальнага чэмпіянату Павел Савіцкі ўзначальвае гонку бамбардзіраў з 6 забітымі галамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках