11 траўня 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воранаўскім раёне вясковец пайшоў з віламі на «ведзьму»

4
У Воранаўскім раёне вясковец пайшоў з віламі на «ведзьму»

Каб пачаць дэбош, мужчыну дастаткова было літаральна 50 грам алкаголю.

У Воранаўскім раёне ладна пахуліганіў жыхар адной з мясцовых вёсак. Мужчыну, які пакутуе на псіхічны разлад, дастаткова было ўсяго некалькі глыткоў алкаголю (усяго 0,28 праміле ў выдыху, што прыкладна эквівалентна 50 грамам гарэлкі ці паўлітровай бутэльцы піва), каб страціць тармазы.

«Прыняўшы развагі сужыцелькі пра тое, што ім усе зайздросцяць, а суседка праз вуліцу навяла псуту, за чыстую манету, мужчына адправіўся помсціць ні ў чым не вінаватым людзям», - паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Адным ударам у твар падазраваны збіў «ведзьму» з ног, пасля чаго ўзяў у рукі вілы і прыстрашыў, што заколе. У гэты час падаспела сужыцелька, угаварыла дэбашыра не звяртацца да такіх радыкальных метадаў развязання супярэчнасцей. Прытрымліваючыся яе парадаў, мужчына злёгку астыў.

Але потым яму пад гарачую руку трапіўся сусед, мужчына 1983 года нараджэння - на 15 гадоў маладзейшы за нападніка. На яго абрынуўся град кухталёў, пасля чаго дэбашыр лапатай разбіў у ягоным доме акно і некалькі шыбаў у аўтамабілі.

Неўзабаве яго па месцы жыхарства затрымалі міліцыянты мясцовага аддзела ўнутраных спраў. Крымінальныя справы распачаты паводле артыкулаў «хуліганства» і «пагроза забойствам».

Цікава, што для ілюстрацыі навіны сайт УУС выкарыстаў малюнак выбарчага плаката ўкраінскага палітыка Алега Ляшко, кіраўніка «Радыкальнай партыі». Праўда, закрыў яму твар «кветачкай».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках