5 траўня 2024, Нядзеля, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі пачнуцца перамовы аб Brexit

Стала вядома, калі пачнуцца перамовы аб Brexit
Фота: ukrep.be

Краіны Еўразвязу перадалі кіраўніку перамоўнай групы мандат на пачатак перамоваў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Перамовы аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу пачнуцца арыенціровачна 19 чэрвеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік перамоўнай групы ЕЗ Мішэль Барні ў панядзелак, 22 траўня, у Брусэлі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Раней у той жа дзень усе 27 краін, якія застаюцца ў Еўразвязе, упаўнаважвалі Барні пачаць перамоўны працэс аб Brexit. Канчатковай мэтай перамоваў з'яўляецца ўкладанне да сакавіка 2019 года пагаднення аб умовах выхаду Злучанага Каралеўства з ЕЗ. Барні спадзяецца, што гэтая частка скончыцца да пачатку 2018 года. У пагадненні таксама будуць вызначаныя асноўныя рамкі будучых стасункаў Лондана і Брусэля - гэтыя тэмы належаць да другога этапу перамоваў.

ЕЗ перагледзеў кошт Brexit для Лондана

Як паведаміла 3 траўня газета The Financial Times, Еўразвяз значна павялічыў суму фінансавых прэтэнзій да Вялікай Брытаніі за выхад са складу ЕЗ. Ад Лондана цяпер патрабуюць загадзя выплаціць да 100 млрд еўраў, што выкліканае ўзмацненнем жорсткасці патрабаванняў групы краін на чале з Нямеччынай і Францыяй.

Брусэль перагледзеў разлікі, згодна з якімі ад Лондана планавалася запатрабаваць блізу 60 млрд еўраў. Калі раней еўрапейскія краіны асцерагаліся палітычных рызыкаў, то цяпер яны дадаюць да рахунку ўсё новыя артыкулы, разлічваючы такім чынам залатаць дзірку ў бюджэце ЕЗ, якая ўзнікае праз Brexit, адзначыла выданне. Гэтыя паведамленні выклікаюць непакой Лондана, а таксама пагрозы спыніць перамовы аб выхадзе з Еўразвязу.

У Вялікай Брытаніі 8 чэрвеня пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары. Берлін заклікаў Лондан пачаць перамоўны працэс як мага хутчэй пасля іх правядзення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках