5 траўня 2024, Нядзеля, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія банкноты часцей за ўсё падрабляюць у Беларусі

Якія банкноты часцей за ўсё падрабляюць у Беларусі

Беларускія фальшываманетчыкі не грэбуюць нават падробкай манет.

У першым квартале выявілі 16 падробленых банкнот беларускіх рублёў. Большасць з іх - узору 2009 года, якія ўвялі ў абарачэнне пасля дэнамінацыі. Пры гэтым часцей за ўсё падрабляюць банкноты наміналам 20 рублёў, піша tut.by.

«Усе выяўленыя падробленыя беларускія рублі былі вырабленыя без імітацыі элементаў абароны», - адзначае рэгулятар.

У студзені-сакавіку ў Беларусі знайшлі адну падробленую банкноту наміналам 50 рублёў, 6 банкнот на 10 рублёў і 7 банкнот на 20 рублёў. Нагадаем, раней Следчы камітэт папрасіў беларусаў правяраць купюры наміналам 20 рублёў.

Усяго ў Беларусі ў першым квартале знайшлі 269 падробленых банкнот і адну манету на 2 еўры. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года агульная колькасць выяўленых ліпавых грашовых знакаў зменшылася на 2,3%.

Большасць падробленых грашовых знакаў зайшлі ў Менску - 48,1%. «Падробленыя грашовыя знакі былі выключаныя з грашовага абарачэння ў 25 населеных пунктах», - растлумачылі ў Нацбанку.

Часцей за ўсё ў Беларусі падрабляюць даляры - 43,7%. Доля ліпавых расейскіх рублёў склала 37,8%, еўраў - 12,6%, беларускіх рублёў - 5,9%. «За першы квартал 2017 года прырост колькасці выяўленых падробленых расейскіх рублёў да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 47,8%, падробленых еўраў - 41,7%. Колькасць падробленых беларускіх рублёў у абсалютным выразе павялічылася на 13 банкнот. Колькасць выяўленых падробленых даляраў скарацілася на 29,8%», - удакладнілі ў Нацбанку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках