10 траўня 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

91 кіламетр Прыпяці ўсё ж здалі ў арэнду

20
91 кіламетр Прыпяці ўсё ж здалі ў арэнду
ФОТА: RACYJA.COM

Рыбакі, якія пратэстуюць супраць здачы ракі ў арэнду, не збіраюцца здавацца.

У Мазырскім райвыканкаме закончыўся аўкцыён аб здачы ў арэнду адцінка Прыпяці на 91 кіламетр. У аўкцыёне безальтэрнатыўна перамагло «Мазырскае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў Зміцер Багачоў, які збіраў подпісы за скасаванне аўкцыёну.

- Аўкцыён доўжыўся 1 гадзіна 40 хвілін. Нават СМІ не пусцілі туды. Быў адзін прэтэндэнт толькі - яму і аддалі. Мы адправілі нашы 5 200 подпісаў у Гомельскі аблвыканкам, а таксама ў пракуратуру і адміністрацыю Лукашэнкі.

Рыбакі пратэстуюць супраць такой арэнды ракі, бо многія жывуць рыбалоўствам, а плаціць грошы арандатарам за рыбалку не змогуць. Напрыклад, у Прыпяцкім запаведніку адзін дзень рыбалкі з берага каштуе 40 рублёў, з лодкі - 70.

91 кіламетр Прыпяці - гэта вялікі адцінак ад Нароўлі амаль да Петрыкава. Але рыбакі, якія пратэстуюць супраць здачы ракі ў арэнду, не збіраюцца спыняцца і чакаюць адказу ад чыноўнікаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках