5 траўня 2024, Нядзеля, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 чэрвеня ў менскім метро будзе граць беларуская класіка

9
З 1 чэрвеня ў менскім метро будзе граць беларуская класіка

Сталічныя актывісты запускаюць праект «Гукі метро. Слухай сваё».

З 1 чэрвеня ў Менску запускаецца праект «Гукі метро. Слухай сваё» - у метро можна будзе пачуць класічныя беларускія музычныя творы. «Пілотнай» кампазіцыяй стане паланэз «Паўночная зорка» Напалеона Орды, паведамляе citydog.by.

Музыка з падабраным відэашэрагам будзе транслявацца на 60 экранах, усталяваных на платформах станцый. Арганізатары праекта хацелі, каб класіка гучала і ў вагонах, але гэтага зрабіць не дазволілі праз тэхніку бяспекі. Складаць плэйліст аўтарам праекта дапамагалі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: у спіс увайшлі творы Манюшкі, Аладава, Глебава і Багатырова.

Аўтары праекта - менчукі Глеб Вайкуле і Дар'я Бараноўская. Яны знайшлі бюджэт для ўвасаблення ідэі і пра ўсё дамовіліся з кампаніяй «БелРосРэклама» і менскім метрапалітэнам. Моладзь спадзяецца, што з часам беларуская класіка загучыць і ў наземным транспарце.

Глеб падзяліўся, што ідэя праекта пачалася з захаплення музыкай Баха ў фільмах Таркоўскага. «Я стаў рэгулярна хадзіць на канцэрты ў філармоніі, орган у Фарным касцёле. А што з класічных кампазіцый ёсць у Беларусі? Акрамя «Развітання з Радзімай» Агінскага нічога не ўспамінаюць», - тлумачыць Глеб.

Разам з Дар'яй яны падаліся на конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend,

выйшлі ў фінал і атрымалі падтрымку. Цяпер Глеб і Даша працуюць над тым, каб атрымаць права на публічнае выкарыстанне музыкі для кампазіцый, якім менш за 50 гадоў. Ідзе і праца над дызайнерскім афармленнем ролікаў і якасным гуказапісам. Пасля запуску пілотнага паланэза Орды актывісты збіраюцца зрабіць апытанне пра тое, як ўспрымаецца класіка ў грамадскіх месцах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках