7 траўня 2024, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даклад у ААН: Беларускія ўлады вярнуліся да шырокамаштабных рэпрэсій

22
Даклад у ААН: Беларускія ўлады вярнуліся да шырокамаштабных рэпрэсій
МІКЛАШ ХАРАШЦІ

Апублікаваны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які будзе пададзены ў ААН у наступным месяцы Міклашам Харашці.

Беларускія ўлады вярнуліся да палітыкі шырокамаштабных рэпрэсій, што прывяло да рэзкага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека, гаворыцца ў дакладзе, як паведамляе Reuters (пераклад – belaruspartisan.org).

У мінулым месяцы Злучаныя Штаты яшчэ на шэсць месяцаў працягнулі прыпыненне санкцый у дачыненні да Беларусі, што стала часткай намаганняў па прыцягненні Аляксандра Лукашэнкі «на светлы бок сілы». А летась Еўразвяз зняў санкцыі супраць Беларусі, якія доўжыліся пяць гадоў.

У дакладзе Міклаша Харашці ўтрымліваецца заклік да міжнароднай супольнасці захоўваць пільнасць ў дачыненні да правоў чалавека ў Беларусі.

«Сітуацыя ў галіне правоў чалавека ў Беларусі рэзка пагоршылася», — сказана ў дакуменце.

Падаўленне мірных пратэстаў у сакавіку было самым жорсткім з 2010 года, яно азначала сабой заканчэнне кароткачасовага перыяду, калі ўлады ўстрымліваліся ад ужывання сілы.

«Спецыяльны дакладчык шкадуе, што яго папярэджанні аб небяспецы, звязанай з сістэмным характарам рэпрэсіўных законаў, што ўкараніліся, былі вернымі», — гаворыцца ў дакладзе.

У дакладзе Харашці гаворыцца, што больш за 900 чалавек былі затрыманыя паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў, у тым ліку лідараў апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў і замежных гасцей.

«Гэта яшчэ адзін прыклад цыклічнага характару палітыкі беларускіх уладаў у галіне правоў чалавека. За апошнія два дзесяцігоддзі яны неаднаразова вярталіся да рэпрэсій пасля кароткачасовых перыядаў адноснай лібералізацыі, пакідаючы нязменным правапарадак, які быў мэтанакіравана распрацаваны для падаўлення некалькіх асноўных правоў чалавека», — гаворыцца ў дакуменце.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках