8 траўня 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Манчэстэры

2
«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Манчэстэры
Фота: Zuma / Global Look Press

Выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне смяротнік-адзіночка.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт на канцэрце ў брытанскім Манчэстэры, у выніку якога загінулі 22 чалавекі.

Адпаведнае відэа тэрарыстаў было размешчана ў сацыяльных сетках, паведамляе ТАСС са спасылкай на іракскі інтэрнэт-партал «Ахбар Ірак».

Брытанская паліцыя пацвердзіла, што выбух у Манчэстэры падчас канцэрту амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ быў учынены тэрарыстам-смяротнікам. Ён загінуў на месцы.

У паліцыі ўпэўненыя, што смяротнік дзейнічаў у адзіночку. Хутчэй за ўсё, у яго былі саўдзельнікі, якія маглі дапамагаць з падрыхтоўкай да выбуху.

Выбух на крытым стадыёне «Манчэстэр-арэна» адбыўся прыкладна а 22:35 паводле мясцовага часу, адразу пасля завяршэння выступлення амерыканскай поп-спявачкі Арыяны Грандэ. Выбуховая прылада спрацавала за межамі канцэртнай залі ў фае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках