8 траўня 2024, Серада, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства юстыцыі Украіны: Пры Януковічу з дзяржбюджэту скралі $40 мільярдаў

13
Міністэрства юстыцыі Украіны: Пры Януковічу з дзяржбюджэту скралі $40 мільярдаў
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

У сувязі з гэтым неабходна прыняць закон аб спецканфіскацыі.

Міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што за тры гады прэзідэнцтва Віктара Януковіча было выкрадзена блізу 40 мільярдаў даляраў, паведамляе «Укрінформ».

У верасні мінулага года Пятрэнка заяўляў, што Януковіч вывеў з дзяржбюджэту ад 20 да 30 мільярдаў даляраў.

«Акрамя 1,1 мільярда арыштаваных ва Украіне сродкаў, якія належалі Януковічу, толькі ў экспертных ацэнках, блізу 40 мільярдаў даляраў было выкрадзена рэжымам Януковіча за 3 гады іх так званага кіравання», — сказаў ён.

Міністр дадаў, што гэтыя грошы знаходзяцца пад рознымі юрысдыкцыямі ў розных дзяржавах. Іх вывелі з краіны праз складаныя схемы.

З ягоных слоў, менавіта таму неабходна прыняць закон аб спецканфіскацыі, бо ён дае магчымасць у тым ліку праз міжнароднае супрацоўніцтва вярнуць гэтыя сродкі.

«На жаль, парламент не прыняў закон аб спецканфіскацыі і неабходнасць у ім не знікае», — адзначыў Пятрэнка.

Нагадаем, у канцы мінулага месяца паведамлялася, што суд канфіскаваў грошы атачэння Януковіча на суму 1,5 мільярда даляраў. Адвакаты адмаўляюць дачыненне Януковіча да канфіскаваных грошай. З іх слоў, у былога кіраўніка дзяржавы на рахунку ў Ашчадбанке толькі 28 мільёнаў грыўняў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках