7 траўня 2024, aўторак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста «Белсата» аштрафавалі за матэрыял, які не выйшаў у эфір

4
Журналіста «Белсата» аштрафавалі за матэрыял, які не выйшаў у эфір

Рэха Дня Волі для незалежных журналістаў чуваць і ў траўні.

Новымі штрафамі за супрацоўніцтва з нашым тэлеканалам пакаралі журналістаў Паўла Мажэйку і Сяргея Русецкага, паведамляе «Белсат».

Суды адбыліся сінхронна ў Горадні і Віцебску

«Максімальнае асвятленне самых гарачых падзей выклікае такую рэакцыю. Гэта штраф «Белсату», а не мне», — упэўнены Павал Мажэйка

«Абсурднасць у тым, што матэрыял, які я збіраў, не выйшаў у эфір, бо менскія падзеі «перабілі» віцебскія і таму абсалютны абсурд, але гадзіну мы страцілі ў судзе», — адзначыў Русецкі.

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пастанавіў аштрафаваць журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам», на Br460 рублёў. Справу разглядала суддзя Алеся Жарыкава. Сяргея Русецкага абвінавацілі ў тым, што ён працуе на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі і 25 сакавіка, падчас святкавання Дня Волі ў Віцебску, незаконна збіраў і распаўсюджваў медыя-прадукцыю.

Аналагічнае абвінавачанне выстаўлена супраць Мажэйкі

Яго прысудзілі да Br 529 рублёў штрафу, пастанову агучыла суддзя Ленінскага раёна Горадні Пятрова. Доказамі ў адміністратыўнай справе паслужылі здымкі з «твітэру» журналіста.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках