7 траўня 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У сераду будзе да +23 градусаў

Сіноптыкі: У сераду будзе да +23 градусаў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У Беларусі ўначы 24 траўня пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У сераду будзе пераменная воблачнасць. Уначы пераважна ў паўднёвых раёнах краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай, у асобных раёнах Берасцейскай і Віцебскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах на паўднёвым усходзе рэспублікі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў, на поўдні - да 14 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках