7 траўня 2024, aўторак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыяна Грандэ наважыла скасаваць гастрольны тур пасля Манчэстэра

Арыяна Грандэ наважыла скасаваць гастрольны тур пасля Манчэстэра
Фота: AP/Peter Byrne

Амерыканская спявачка не пацярпела падчас тэракту, але шакаваная тым, што адбылося.

Амерыканская спявачка Арыяна Грандэ не пацярпела падчас тэракту на стадыёне ў Манчэстэры, але шакаваная тым, што адбылося.

«Я разбіта. Ад усяго сэрца кажу, што мне вельмі шкада. У мяне няма слоў», - напісала Арыяна Грандэ ў Twitter.

Арыяна Грандэ плануе перапыніць гастрольны тур. Пра гэта паведамляе сайт TMZ (пераклад – ria.ru), які спецыялізуецца на інфармацыі пра вядомых людзей. Паводле звестак крыніцы сеткавага рэсурсу, спявачка «знаходзіцца ў стане істэрыкі і не можа прыйсці ў сябе».

Праграма тура меркавала, што 25 і 26 траўня Грандэ выступіць з канцэртамі ў Лондане на стадыёне Арэна O2. Пасля гастроляў у Вялікабрытаніі ў найбліжэйшыя тыдні планаваліся выступы Арыаны у Бельгіі, Польшчы, Нямеччыне, Швейцарыі, Францыі і іншых краінах. Графік тура пад назвай Dangerous Woman («Небяспечная жанчына») распісаны аж да канца верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках