7 траўня 2024, aўторак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дармаедам у кабінетах ужо ніхто не верыць

20
Дармаедам у кабінетах ужо ніхто не верыць
Карикатура: Сергей Нагорский

Без чыноўнікаў-«дармаедаў» усё ў краіне можна зрабіць танней і больш эфектыўна.

Актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава суседзі ўгаварылі ўзначаліць Таварыства ўласнікаў жылля.

Аляксандр Кабанаў адказаў на пытанні сайта ucpb.org, як гэта адбывалася.

- Што гэта за такі сумленны сход?

- Сход жыхароў дома. У нас новы дом, людзі толькі пачынаюць засяляцца, робяць рамонты. Паўстала пытанне, што трэба зрабіць праект падвальнага памяшкання. Я выступіў як будаўнік - прапанаваў, дзе зрабіць праект, як арганізаваць будоўлю. Людзі пастаялі і паслухалі - былі прадстаўнікі 41 кватэры з 60 - і хтосьці першым сказаў: «Слухай, Кабанаў, дык давай - займайся». Я кажу: «Хлопцы, у мяне і так з часам цяжка...»

Напраўду людзі проста ведаюць, што я адзіны ў нашым доме, хто дамогся, каб УКБ перарабіў рамонт у нашай кватэры. Кажу: «У мяне і з райвыканкамам не вельмі добрыя стасункі...» - «Затое ты даможашся свайго, ты ведаеш, як з гэтымі людзьмі размаўляць».

Людзі разумеюць, што ўсюды нейкія праблемы. Нават сабе ў падвалах зрабіць вось гэтыя падвальныя памяшканні. Там трэба будзе заліваць пол, рабіць электрыку - усюды інстанцыі, трэба ўсюды хадзіць па кабінетах.

- То бок, людзі бяруць таго, хто ўсё ж можа рэальна прабіць? Прычым нават гэтую ўладу?

- Кажуць: «Мала таго, што ты ў будоўлі разбіраешся і зможаш ўсе працы пракантраляваць, дык цябе яшчэ і ў гэтых кабінетах ужо крышку пабойваюцца...»

- Атрымліваецца, калі б нам сумленныя выбары, ды з большым маштабам?

- Так, рэальна. Адзін сусед - ён супрацоўнік міліцыі, затрымлівае мяне перыядычна... Яго самога не было, але ўсе, хто быў: «Усё, давай, мы не супраць, займайся!»

- То бок, калі ты для іх робіш - то, увогуле, давай!

- У прынцыпе, так.

- Атрымліваецца, калі толькі сумленныя выбары - і гэтай уладзе нічога не свеціць?

- Абсалютна. Ім ужо не верыць ніхто. Я супраціўляўся вельмі ўпарта - у мяне і так з часам вельмі цяжка: «Мяне ж садзяць перыядычна!» - «Ведаем, што садзяць, нічога страшнага!»...

А чаму ўвогуле я пагадзіўся, - прыйшоў чалавек і сказаў: «У нас 2 варыянты: першы - усе работы заказваем ЖКГ, і яны выстаўляюць нам рахунак і за праект, і за працы, і робяць. Другі варыянт - гэта робіць будаўнічая арганізацыя, якая будавала дом».

Пасля чаго я ўстаў і сказаў: «Хлопцы, давайце так: вялікая частка сумы, якую мы збяром, каб нам пабудавалі вось гэтыя падвалы, пойдзе на заробкі і так багатых кабінетных работнікаў. А рабочыя, якія будуць працаваць, ні чорта не атрымаюць фактычна. І сума будзе значна большай. А калі мы самі зробім праект, мы самі зробім конкурс, на конкурснай аснове знойдзем ІП, якія не плацяць кабінетным работнікам, мы будзем бачыць суму цалкам і разумець, куды сыходзяць нашы грошы. А ў ЖКГ і ва УКБ мы гэтага не даб'емся.

Калі мы будзем самі гэта кантраляваць, выйдзе ўдвая танней. Самае галоўнае для мяне - што я не буду плаціць гэтым дармаедам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках