7 траўня 2024, aўторак, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар петыцыі супраць крэдыту МВФ для Лукашэнкі: Наш голас быў пачуты

24
Аўтар петыцыі супраць крэдыту МВФ для Лукашэнкі: Наш голас быў пачуты
ДЖЭФРЫ ФРЭНКС І ДЗЯНІС КАЗАКЕВІЧ

Рэжым не павінен атрымліваць ніякай фінансавай дапамогі, пакуль дыктатар знаходзіцца ва ўладзе.

Петыцыя да Міжнароднага валютнага фонду на сайце change.org, якую падпісалі некалькі тысяч чалавек, сёння была перададзеная ў МВФ. Дзяніс Казакевіч распавёў сайту Charter97.org аб cтворанай ім ініцыятыве:

- Вы - аўтар петыцыі да МВФ з заклікам не фінансаваць рэжым Лукашэнкі. Раскажыце аб асноўных патрабаваннях гэтага дакумента?

- Петыцыя складаецца з двух асноўных патрабаванняў. Першае - спыненне перамоваў, уключаючы кансультацыі, з урадам Беларусі, пакуль не будуць вызваленыя ўсе затрыманыя падчас мірных акцый пратэсту. Асноўная частка ліста петыцыі звязаная з іншым патрабаваннем - не выдаваць ніякай фінансавай дапамогі Беларусі, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе.

- Вы сёння перадалі петыцыю ў МВФ. Раскажыце, з кім вы сустракаліся і як паставіліся да вашай ініцыятывы прадстаўнікі фонду?

- Я сустракаўся з вельмі цікавым чалавекам, дырэктарам Еўрапейскага офіса МВФ Джэфры Фрэнксам. Ён з'яўляецца выпускніком адначасова і Прыстанскага, і Гарвардскага, і Оксфардскага ўніверсітэтаў. Джэфры Фрэнкс ужо 24 гады працуе ў структурах МВФ і цяпер займае вось такую важную пасаду. Cама працэдура перадачы была кароткай. Але наш голас быў пачуты і ўважаю гэта за маленькую перамогу.

- Вы ўжо доўгі час не жывяце ў Беларусі, ніколі не займаліся грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Што прымусіла вас актыўна дзейнічаць цяпер?

- Так дастаў ён. Баста! Думаю я не адзін такі. Хоць я не пражываю на тэрыторыі Беларусі, але сачу за навінамі і абураны беззаконнем, якое адбываецца ў Беларусі.

Вернемся да падзей гэтай вясны. Абурыла, калі падчас акцый пратэсту людзі ў цывільным хапалі менчукоў і кідалі ў аўтобусы. На вуліцах мірнага горада адбываўся тэрор. Мяне ўразілі затрыманне Змітра Дашкевіча, абарона Курапатаў, уразіла, як Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе кайданкамі да грузавіка. З аднаго боку быў гераізм беларусаў, c другога - нахабны цынізм рэжыму і спроба запалохаць людзей.

У разгар пратэстаў, 16 сакавіка, шэф місіі МВФ у Беларусі Пітэр Долман асабіста сустракаўся з Лукашэнкам. Сустрэча адбывалася падчас таго, як ва ўсёй Беларусі праходзілі затрыманні. Гэта мяне і падштурхнула да напісання петыцыі. Першасным патрабаваннем было спыніць перамовы з рэжымам, пакуль за кратамі знаходзяцца фігуранты «справы патрыётаў» (на жаль, яно дагэтуль актуальнае, бо яны знаходзяцца за кратамі). Cотні людзей пачалі падпісвацца пад петыцыяй і пакідаць каментары, падключыліся эканамісты, якія дапамаглі мадыфікаваць гэты зварот і скласці спецыяльнае петыцыйны ліст. У ім ужо былі выкладзеныя выразныя падставы, чаму нельга даваць грошы рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках