7 траўня 2024, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў няма сярод пацярпелых у Манчэстэры

8
Беларусаў няма сярод пацярпелых у Манчэстэры
ФОТА: DANNY LAWSON/PA IMAGES/GETTY IMAGES

Пасольства Беларусі ў Вялікай Брытаніі паведамляе аб адсутнасці сярод пацярпелых падчас тэракту ў Манчэстэры грамадзян Беларусі.

«Пасольства Беларусі знаходзіцца ў сталым кантакце з праваахоўнымі органамі Брытаніі, інфармацыі аб наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых няма», - гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі ў twitter.

Нагадаем, выбух прагрымеў ля стадыёна «Манчэстэр Арэна» ў ноч на аўторак. Паліцыя разглядае выбух як тэракт.

Колькасць ахвяр тэракту склала 22 чалавекі. Яшчэ блізу 50 атрымалі раненні. Сярод загінулых ёсць дзеці.

Тэракт зладзіў смяротнік, ён загінуў на месцы здарэння.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках