7 траўня 2024, aўторак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы просяць падтрымаць Аляксея Жалнова

1
Праваабаронцы просяць падтрымаць Аляксея Жалнова
ФОТА: «НОВЫ ЧАС»

Палітвязень Аляксей Жалноў, абараняючы правы іншых, сам стаў ахвярай міліцэйскага гвалту і судовага самавольства.

Акцыю салідарнасці і падтрымкі палітвязня Аляксея Жалнова пад хэштэгам #глыток свабоды пачала праваабарончая ініцыятыва Форум «Свабоду палітвязням Беларусі», піша «Новы час».

Аляксей Жалноў (Мілюкоў), абараняючы правы іншых, сам стаў ахвярай міліцэйскага гвалту і судовага самавольства.

«Давайце паспрабуем паставіць сябе на месца Аляксея, - прапануюць арганізатары кампаніі #глыток свабоды. - Уявіце сабе закрытае памяшканне памерам 1.5х3.5 м; тут жа ложак, рукамыйніца, прыбіральня... І вам тут наканавана знаходзіцца пэўны прамежак часу, некалькі месяцаў... аднаму... зусім аднаму. І толькі часам, маленькія сонечныя праменьчыкі будуць перадаваць вам цяпло з волі, нагадваючы, што цяпер вясна, усё абуджаецца, квітнее, жыве... Недзе там, за межамі вашых 1,5х3,5 м. Уявілі? Аляксей ужо правёў 3 месяцы ў такіх варунках. Калі нешта зменіцца, невядома».

Падзяліцеся сваім глытком свабоды! Дасылайце Аляксею Жалнову лісты і паштоўкі з улюбёнымі краявідамі і вясновымі кветкамі і рабіце гэта не адзін раз, а да таго часу, пакуль зняволены не здабудзе волю.

«Мы не можам, на жаль, хутка «разбурыць турмы муры», але гэта не цяжка падзяліцца з Аляксеем кропелькай сваёй волі, кропелькай вясны, перадаўшы прывітанне за краты ў выглядзе паштоўкі з чароўнымі краявідамі, вясновымі кветкамі і чымсьці дарагім менавіта для вас. Паверце, для яго такая, здавалася б, дробязь будзе мець вялікае значэнне і вялікай падтрымкай будзе знак, што пра яго памятаюць, пра яго думаюць, - заклікаюць праваабаронцы. - Мы не просім пісаць вялікіх лістоў. Проста набудзьце ў сваім горадзе па паштоўцы з улюбёнымі месцамі, альбо раздрукуйце на друкарцы выяву з асабістых здымкаў і адпраўце Аляксею на адрас: і не спыняйцеся, дасылайце кожны тыдзень, пакуль ён не выйдзе на свабоду. Гэта не зойме шмат часу, але дапаможа зрабіць вялікую справу. Хай калекцыя паштовак стане Аляксею нашым падарункам на знак салідарнасці, нашай падтрымкай. І выкладваем па магчымасці, фатаграфіі вашых паштовак тут, у Фэйсбуку з хэштэгам #глыток свабоды, каб родныя Аляксея: маці і бацька - Алег і Жэня Жалновы, таксама адчулі вашу падтрымку і салідарнасць».

Напісаць ліст Аляксею Жалнову можна на адрас:

213410, Магілёўская вобласць, горад Горкі, вуліца Дабралюбава, ВК-9, атр.11, Мілюкову Аляксею Алегавічу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках