8 траўня 2024, Серада, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дутэртэ скараціў візіт у РФ праз баявы канфлікт у сябе ў краіне

1
Дутэртэ скараціў візіт у РФ праз баявы канфлікт у сябе ў краіне
РАДРЫГА ДУТЭРТЭ
ФОТА: GREGORIO B. DANTES JR/ZUMAPRESS/GLOBALLOOKPRESS.COM

Кіраўнік Філіпін закончыць свой візіт адразу пасля перамоў з Пуціным.

Расейска-Філіпінскія перамовы на вышэйшым узроўні адбудуцца ў Маскве ў аўторак, а не ў чацвер, як планавалася раней, пацвердзіла «Інтэрфаксу» дыпламатычная крыніца.

Кіраўнік Філіпін Радрыга Дутэртэ прыбыў з візітам у Маскву напярэдадні і планаваў знаходзіцца ў Расеі з візітам да 26 траўня. Расейска-філіпінская сустрэча на вышэйшым узроўні раней была запланаваная на чацвер, 25 траўня.

Між тым, як адзначыла крыніца, чакаецца, што Дутэртэ закончыць свой візіт адразу пасля перамоў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і пакіне Маскву ўжо ўночы ў сераду.

Як паведамляюць замежныя СМІ, у сувязі з ўнутрыпалітычнай сітуацыяй на Філіпінах ён прыняў пастанову скараціць візіт.

У аўторак Дутэртэ абвясціў аб пастанове ўвесці ваеннае становішча на філіпінскай выспе Мінданаа. Як паведамляе агенцтва EFE, адпаведную заяву зрабіў прадстаўнік філіпінскага лідара Эрнэста Абеля. Ён растлумачыў, што на такі крок Дутэртэ пайшоў для актывізацыі барацьбы з экстрэмістамі, звязанымі з групоўкай «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках