6 траўня 2024, панядзелак, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя факты пра тэрарыста з Манчэстэра

7
Сталі вядомыя новыя факты пра тэрарыста з Манчэстэра
ФОТА: ZUMA / GLOBAL LOOK PRESS

Службы бяспекі Вялікабрытаніі апублікавалі звесткі пра апошнія паездкі Салмана Абэдзі і ягонай сям'і.

22-гадовы Салман Абэдзі, якога падазраюць ва ўчыненні тэракту ў Манчэстэры, за некалькі дзён да ажыццяўлення выбуху вярнуўся з Лівіі.

Пра гэта піша Independent са спасылкай на расследаванне газеты The Times (пераклад - obozrevatel.com).

Так, школьны сябар падазраванага сказаў, што Абэдзі нядаўна вярнуўся з Лівіі, дзе, як нагадваюць журналісты, тэрарыстаў вярбуюць у джыхадысцкіх лагерах.

«Ён з'ехаў у Лівію тры тыдні таму і вярнуўся нядаўна, некалькі дзён назад», - сказаў хлопец, які пажадаў застацца неназваным.

Паводле звестак службаў бяспекі, Лівію таксама наведалі некаторыя сябры сям'і Абэдзі, у сувязі з чым аднаго з іх затрымалі 23 траўня.

Газета даведалася, што Абэдзі нарадзіўся ў Манчэстэры ў лівійскіх бацькоў Рамадана Абэдзі і Самі Табала, якія прыбылі ў Брытанію ў якасці ўцекачоў, каб пазбегнуць пераследу рэжыму Муамара Кадафі.

Нагадаем, што ў ноч з 22 да 23 траўня на стадыёне «Манчэстар-Арэна» падчас выступу спявачкі Арыяны Грандэ прагрымелі два выбухі. Загінулі 22 чалавекі, 59 атрымалі раненні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках