9 траўня 2024, Чацвер, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагнасць дзяржавы

4
Прагнасць дзяржавы

У адрозненне ад Беларусі, падарожжа ў еўрапейскіх краінах ужо даўно не лічацца раскошай.

І справа нават не ў высокіх заробках умоўных немцаў і французаў. Галоўная прычына - у тым, што яшчэ ў сярэдзіне 70-х гадоў у сусветнай грамадзянскай авіяцыі адбылася рэвалюцыі, якая цалкам змяніла ўяўленні людзей пра авіяпералёт, піша «Салідарнасць».

Менавіта тады амерыканскі прадпрымальнік Фрэдзі Лейкер заснаваў першы лаўкост - авіякампанію, якая пачала прадаваць танныя квіткі з паметкай «без празмернасцяў». Ідэя хутка распаўсюдзілася з ЗША ў Еўропу - і дазволіла мільёнам людзей лётаць на самалёце па цане нашмат больш выгаднай, чым паездка на цягніку або аўтамабілі.

Дзякуючы лаўкосту, даляцець з Лондана ў Мілан, да прыкладу, зараз магчыма за 16 еўраў, а з Вільні да грэцкага Крыта - за 50 еўраў. Такая практыка дзейнічае ў большасці еўрапейскіх краін.

Але не ў Беларусі.

Ёсць шмат адгаворак, якія выкарыстоўваюць чыноўнікі, каб растлумачыць, чаму лаўкосты не лятаюць у нашу краіну. Але, здаецца, перашкаджае гэтаму толькі адно - элементарная прагнасць з боку дзяржавы.

Справа ў тым, што ўсе самыя прыбытковыя авіяцыйныя напрамкі ў / з Беларусі сёння перакрывае дзяржаўная авіякампанія «Белавія», якой проста нявыгадна падпускаць да «кармушкі» танных еўрапейскіх перавозчыкаў. Калі бюджэтныя авіялініі прапануюць пералёты ў дыяпазоне ад 40 да 150 еўраў, то ў беларускіх рэаліях гаворка ідзе пра сумы ў некалькі разоў большыя. Гэта значыць адсутнасць канкурэнтаў дазваляе дзяржаве прадаваць квіткі па завышаных цэнах, атрымліваючы звышпрыбыткі.

Напэўна і ва ўказе пра бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін была прапісана адна абавязковая ўмова - прыбыццё ў краіну праз Нацыянальны аэрапорт і ніяк інакш. Так чыноўнікі пастараліся кампенсаваць тыя грошы, якія дзяржава губляе праз скасаванне консульскіх збораў.

У пройгрышы, як гэта часта бывае, бываюць шараговыя беларусы, якім застаецца альбо плаціць схаваны «візавы збор», альбо лятаць праз добра знаёмыя шматлікім аэрапорты Вільні і Каўнаса.

Дарэчы, ужо з восені найбуйнейшы лаўкост-перавозчык Ryanair прыходзіць ва Украіну - авіякампанія абвясціла аб выхадзе на мясцовы рынак, а ўжо пачынаючы з восені жыхары суседняй краіны змогуць лятаць у Еўропу па нізкіх коштах.

Беларусам жа, мабыць, зноў прапануюць пасядзець дома, атрымліваючы асалоду ад прыгажосці лецішчаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках