8 траўня 2024, Серада, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У найбліжэйшыя дні чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

4
Сіноптыкі: У найбліжэйшыя дні чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Надвор'е пачне паляпшацца толькі ў нядзелю.

Пра гэта tut.by расказаў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 26 траўня, уначы на паўднёва-ўсходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі будуць ісці працяглыя дажджы. Удзень у многіх раёнах - моцныя. У асобных рэгіёнах на поўдні краіны прагназуюцца навальніцы. Тэмпература ўначы 0, +6°С, удзень +5 +11°С; на паўднёвым усходзе ўначы +7 +11°С, удзень +12 +17°С, у Гомельскай вобласці +18 +23°С.

27 траўня, у суботу, на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Уначы і ўранку на паўночным захадзе рэспублікі працяглыя і моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўначы +5 +11°С, удзень +10 +17°С; на ўсходзе ўначы +12 +14°С, удзень +18 +23°С.

Толькі ў нядзелю атмасферны фронт будзе павольна сыходзіць на ўсход і надвор'е пачне паляпшацца: інтэнсіўнасць дажджоў зменшыцца і будуць невялікімі і кароткачасовымі. Тэмпература ўначы +3 +10°С, удзень +10 + 17°С; на ўсходзе ўначы +11 +12°С, удзень +18 +22°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках