8 траўня 2024, Серада, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік са Слуцка перамог на конкурсе Intel у ЗША

6
Школьнік са Слуцка перамог на конкурсе Intel у ЗША
УЛАДЗІСЛАЎ ГАДАЛАЎ

Уладзіслаў Гадалаў вынайшаў новы смартфон.

Праект «AirPhone - смартфон новага пакалення» вучня 11-га класа сярэдняй школы №11 Слуцка Уладзіслава Гадалава адзначаны дыпломам III ступені на міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Intel International Science and Engineering Fair 2017 (Intel ISEF 2017), які прайшоў у Лос-Анджэлесе ( ЗША), паведамляе БелТА.

Паводле вынікаў конкурсу праект навучэнца са Слуцка таксама заваяваў спецыяльны прыз ад амерыканскай транснацыянальнай кампаніі Oracle, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў праграмнага забеспячэння ў свеце і буйным пастаўшчыком сервернага абсталявання. Кампанія спецыялізуецца на выпуску сістэм кіравання базамі звестак, сувязнага праграмнага забеспячэння і бізнэс-дадаткаў (ERP- і CRM-сістэм, спецыялізаваных галіновых дадаткаў).

Права прэзентаваць Беларусь на міжнародным конкурсе Intel ISEF Уладзіслаў Гадалаў заваяваў паводле вынікаў нацыянальнага адбору (Belarus Science and Engineering Fair), дзе ён стаў адным з пераможцаў.

Сваю працу ён рыхтаваў пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі сярэдняй школы №11 Слуцка Уладзіміра Жука. Сёлета ў Лос-Анджэлесе таксама прэзентаваў свой праект «Сумнік як перспектыўная сыравіна для нацыянальнай фармакалогіі і энэргетыкі» навучэнка 10-га класа гімназіі №1 Жодзіна Аляксандра Кахавец, якая таксама была пераможцай BelSEF.

Каманда юных навукоўцаў з Беларусі прэзентавала свае працы на Intel ISEF пятым разам. З 2013 года беларусы на гэтым прэстыжным міжнародным конкурсе атрымліваюць спецыяльныя прызы і дыпломы ад амерыканскіх кампаній, фондаў і журы. Удзельнікамі конкурсу 2017 году былі 1,7 тыс. адораных дзяцей з 78 краін свету, якія дэманстравалі свае даследаванні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках