11 траўня 2024, Субота, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска двойчы спрабавала прарвацца праз мяжу з салам

9
Беларуска двойчы спрабавала прарвацца праз мяжу з салам

Беларуска спрабавала правезці з Украіны 300 кг сала.

Першую спробу беларуска распачала, едучы з Украіны на аўтамабілі Renault праз пункт пропуску «Новая Гута», паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пры правядзенні мытнага кантролю супрацоўнікі Гомельскай мытні выявілі пад рэчамі на сядушках, у кардонных скрынках і ў дзіцячай калысцы больш за 170 кг салёнага сала.

40-гадовая грамадзянка віну прызнала цалкам, паведаміла пра свой намер пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў. Пастановай суда яна была прыцягнутая да адказнасці паводле ч.2 арт.14.1 КоАП Беларусі. Неўзабаве пасля суда жанчына ізноў уязджала ў Беларусь па «зялёным» калідоры праз пункт пропуску «Новая Гута».

Гэтым разам яна была за стырном мікрааўтобуса Ford Transit. Гомельскія мытнікі сумесна са службовымі асобамі аддзялення памежнага кантролю пад абшыўкай даху аўтамабіля выявілі размешчаныя ў антысанітарных умовах па ўсім перыметры міжстолевай прасторы пласты салёнага сала масай блізу 120 кг.

На гэты тавар адсутнічаў і ветэрынарны сертыфікат, які пацвярджае бяспеку прадукту. Матэрыялы справы ў дачыненні да грамадзянкі Беларусі, якая ўчыніла праз тыдзень пасля атрыманага спагнання паўторнае адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае ч.2 арт. 14.1 КаАП, будуць накіраваны на разгляд у суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках