6 траўня 2024, панядзелак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жыхар Асіповічаў да 20 гадоў стаў паспяховым уладальнікам свайго брэнда

3
Як жыхар Асіповічаў да 20 гадоў стаў паспяховым уладальнікам свайго брэнда
АЛЯКСАНДР АБОЕВ (ЗЛЕВА)

Гісторыю Аляксандра Абоева ў якасці прыкладу тыражуюць бізнэс-СМІ.

У 14 гадоў юны жыхар Асіповічаў пачаў расклейваць аб'явы, пазней паспрабаваў сябе ў розных сферах прадпрымальніцтва, прагарэў, але ў выніку стаіць практычна на парозе стварэння беларускага брэнда адзення імя сябе, піша 6tv.by.

Аляксандр Абоев стаў рабіць імянныя футболкі, пачаўшы роўна з 0 рублёў уласных укладанняў. На той момант ён быў студэнтам менскага гандлёвага каледжа і жыў у звычайным інтэрнаце. А цяпер ён наносіць на іх свой лагатып, як гэта робіць adidas, бо фірмовыя цішоткі заўсёды запатрабаваныя. Абарачэнне ягонага праекта, у якім працуе практычна толькі ён і яшчэ наняты інтэрнэт-мэнэджар, складае прыкладна 1200 даляраў ЗША, а чысты прыбытак 600-700 даляраў.

Як кажа сам прадпрымальнік, ідэя прыйшла падчас прагляду онлайн-канферэнцыі на тэму бізнэсу з Кітаем, на якой гаворка ішла аб набыцці оптам чахлоў для смартфонаў і дадатковых паслугах - напрыклад, нанясенні друку на іх.

Жыхара Асіповічаў у той момант наведала думка: чахлы можна замяніць адзеннем. Такой справай займаліся кампаніі ва Украіне і Расеі, але не ў Беларусі. Хлопец знайшоў у інтэрнэце кампанію, якая наносіць друк на майкі, сабраў заказы і толькі потым уклаў грошы, забраўшы гатовыя вырабы. На тым этапе ў яго не было ні свайго абсталявання, ні супрацоўнікаў, усе працэсы вёў сам. Але маржа падказала, што ён на правільным шляху. Праз тры месяцы ён ужо закупляў сваё першае абсталяванне, далей выйшаў на аптовых пастаўшчыкоў маек-нарыхтовак, што дазволіла знізіць сабекошт прадукцыі.

Летась была адкрытая ягоная афіцыйная інтэрнэт-крама, а цяпер амбіцыйнай марай Аляксандра Абоева з'яўляецца стварэнне гандлёвай маркі беларускага адзення пад назвай «aboev brand». У марах - выпуск лінейкі дызайнерскіх футболак і баек, продаж іх праз уласныя фірмовыя крамы. Для гэтага трэба толькі стварыць уласную швейную вытворчасць, а таксама друкарскі цэнтр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках