7 траўня 2024, aўторак, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як відэаблогер з Калінкавічаў задае чыноўнікам «нязручныя пытанні»

3
Як відэаблогер з Калінкавічаў задае чыноўнікам «нязручныя пытанні»

Youtube ў Беларусі ператварыўся ў сапраўдны галаўны боль для рэжыму.

Гомельскія стратныя гаспадаркі атрымалі свой канал на «Youtube» - былы бізнэсовец Віталь Манько вядзе папулярны відэаблог і паказвае рэальны стан калінкавіцкай гаспадаркі. Тры гады таму два стратныя кааператывы - Зеляночы і Насовічы - аб'ядналі і далучылі да Калінкавічскага камбінату ў надзеі палепшыць іх фінансавы стан, але мясцовыя мяркуюць, што атрымалася толькі горш, піша belsat.eu.

«Я ўжо нават некалькі разоў задаваў кіраўніцтву раёна ў відэароліках пытанне - вы пакажыце, што вы зрабілі ад пачатку і да канца і што было зроблена якасна. Дом пабудавалі? Праз пару гадоў ён патрэскаўся, цвіль, грыбы растуць. Што зроблена?», - распавядае «Белсату» блогер Віталь Манько.

З ягоных слоў, яшчэ з 10 гадоў таму ў Зеляноцкім сельсавеце, куды ўваходзяць пяць вёсак, былі крамы, лазня і фермы, а пасля таго, як СВК аб'ядналі, інфраструктура была знішчаная, а людзі сталі з'язджаць - так, ад крамы ў вёсцы Саланік застаўся толькі падмурак, а месца, дзе раней былі адрыны для жывёлы, парасло быльнікам.

Не лепш сітуацыя выглядае і ў самым СВК - калі раней у аўтапарку было 30 трактароў і 25 машын, то цяпер мясцовыя скардзяцца на адсутнасць працы і заробкаў.

«Трактарыст Сяргей Васільевіч за 24 выезды атрымаў 1 мільён 800, або 180 рублёў новымі» - скардзіцца Пётр Пунтус, жыхар вёскі Саланік.

Са слоў работнікаў, максімальны заробак у СВК - 300 рублёў, якіх на жыццё не стае.

Мясцовыя жыхары блогера падтрымліваюць - за паўгода існавання канала на яго падпісаліся амаль 2 тысячы чалавек. А вось намеснік старшыні калінкавіцкага райвыканкама Віктар Замосцік - наадварот папракае, маўляў, Манько асвятляе сітуацыю неаб'ектыўна.

Віталь Манько, у сваю чаргу, з онлайну выходзіць у офлайн і выступае на сходах вяскоўцаў з чыноўнікамі райвыканкама - бо мяркуе, што праблема ў іх.

«Сістэма састарэла, на сёння яна лепіцца-падтрымліваецца, і другое - гэта непрафесіяналы, людзі, непрыдатныя для гэтай дзейнасці», - мяркуе Манько.

Але на гэта чыноўнікі ўвагі не звяртаюць, а блогер атрымлівае толькі ананімныя званкі з пагрозамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках