10 траўня 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: Санкцыі супраць РФ з'яўляюцца надзвычай важнымі

Столтэнбэрг: Санкцыі супраць РФ з'яўляюцца надзвычай важнымі
Енс Столтэнбэргам
ФОТА: REUTERS

Генеральны сакратар NATO адзначыў, што Нямеччына і Францыя паставяць на нефармальным саміце пытанне пра невыкананне менскіх пагадненняў.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адзначыў важную ролю санкцый Захаду супраць Расеі, а таксама выказаў сваю падтрымку ўвядзення гэтых санкцый. Пра гэта ён сказаў перад нефармальным самітам NATO, які праходзіць у Брусэлі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я падтрымліваю санкцыі. Думаю, што санкцыі з'яўляюцца надзвычай важнымі як рэакцыя на супрацьпраўную анэксію Крыма і недастатковую імплементацыю менскіх дамоўленасцяў», - заявіў Столтэнбэрг.

Напярэдадні ён адзначыў: не выключана, што Нямеччына і Францыя паставяць на нефармальным саміце пытанне пра невыкананне менскіх пагадненняў.

Столтэнбэрг дадаў, што альянс NATO устурбаваны невыкананнем рэжыму спынення агню, адвядзення цяжкай тэхнікі ад лініі судакранання, а таксама недапушчэннем да працы місіі назіральнікаў ад АБСЕ.

24 траўня 2017 года ў Менску на пасяджэнні гуманітарнай падгрупы баевікі зноў зацягвалі працэс вызвалення закладнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках