9 траўня 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва просіць замежных дыпламатаў аб падтрымцы ў пытанні БелАЭС

3
Літва просіць замежных дыпламатаў аб падтрымцы ў пытанні БелАЭС
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пытанні бяспекі Астравецкай АЭС павінны быць адданыя галоснасці.

Літва просіць дыпламатаў замежных краін аб падтрымцы ў справе прыпынення будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС) і наданні галоснасці пытанням бяспекі станцыі, піша delfi.lt.

У пятніцу ў Віленскім раёне, у Буйвіджай, што побач з беларускай мяжой, адбылося выязное пасяджэнне, на якім прадстаўнікі Літвы папрасілі ў дыпламатаў больш чым 20 краін падтрымкі на сустрэчы канвенцыі Эспоо, якая адбудзецца ў чэрвені ў Менску.

«Літва просіць аб падтрымцы нашай пазіцыі, пра тое, што павінна быць не двухбаковая літоўска-беларуская група, а міжнародная група экспэртаў, якая б ацаніла пытанні бяспекі», - заявіў на дыскусіі міністр навакольнага асяроддзя Кястуціс Навіцкас.

Пасол Латвіі ў Літве Эйнарс Семаніс заявіў, што Латвія падтрымлівае Літву ў імкненні забяспечыць захаванне стандартаў бяспекі на БелАЭС.

«Мы, вядома, падзяляем заклапочанасць, якая звязаная з працэсам будаўніцтва і стандартамі бяспекі на БелАЭС, і мы падымаем гэтыя пытанні на міжнародным узроўні. (...) Станцыя сапраўды павінна адказваць усім розным і важным патрабаванням міжнародных канвенцый - напрыклад, Эспоо, Орхуса. У гэтым пытанні мы сапраўды салідарныя з Літвой», - сказаў пасол журналістам у пятніцу.

«Мы самі цяпер працуем з Беларуссю, каб укласці пагадненне аб абмене інфармацыяй аб атамнай бяспекі», - дадаў ён. У пасяджэнні таксама бралі ўдзел паслы Латвіі, Італіі, Швэцыі, Чэхіі, Злучанага Каралеўства, Малдовы, Нідэрландаў, Румыніі. Сваіх прадстаўнікоў таксама даслалі амбасады Харватыі, Фінляндыі, Японіі, Гішпаніі, Канады, Францыі, Нарвегіі, Польшчы, ЗША, Турцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках