20 траўня 2024, панядзелак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўзрос попыт на хрушчоўкі і брэжнеўкі

1
У Менску ўзрос попыт на хрушчоўкі і брэжнеўкі

На добрае жыллё ў жыхароў сталіцы ўжо няма грошай.

На другасным рынку жылля Менска ўзрос попыт на хрушчоўкі і брэжнеўкі. Такую тэндэнцыю адзначыла экспэртка ГА «Беларуская асацыяцыя «Нерухомасць» Святлана Кудзелка, піша БелТА.

«У красавіку вырасла дзель угод з кватэрамі ў так званых хрушчоўках і брэжнеўках, што кажа аб росце цікавасці да недарагога жытла, - падкрэсліла яна. - У красавіку-траўні таксама адзначанае зніжэнне цікавасці да кватэр, гатовых да пражывання, гэта значыць, якія не патрабуюць укладанняў у рамонт. Усё часцей купляюцца недарагія кватэры без асаблівых вынаходстваў у рамонце, а часам і зусім без рамонту ў спальных раёнах, што таксама сведчыць пра попыт недарагога жылля».

Характарызуючы агулам сітуацыю на сталічным рынку жылля, Святлана Кудзелка адзначыла, што аб'ём прапановы традыцыйна рос у пачатку года (у студзені-сакавіку) і крыху знізіўся ў красавіку. У той жа час актыўнасць пакупнікоў вясной гэтага года крыху вышэйшая за традыцыйны для Менска ўзровень – 1 000 угод за месяц. Найбольш актыўным месяцам быў сакавік, калі было ўкладзена 1 267 угод. У красавіку рэалізаваны попыт знізіўся да 1 175 угод, што супастаўна з красавіком 2013 года.

Кошты ўгод з кватэрамі стандартных спажывецкіх якасцяў у 2017 годзе стабілізаваліся. Пачынаючы са снежня, іх узровень вагаецца ў межах плюс-мінус 1-2%. Паводле выніку красавіка кошт квадратнага метра ў кватэрах стандартных спажывецкіх якасцяў сфармавалася на ўзроўні $1 090 за 1 кв м для аднапакаёвых кватэр, $1 050 - для двухпакаёвых і $945 - для трохпакаёвых кватэр.

«Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва, сярэдні кошт угод знізіўся на 1,7%. Больш за ўсё патаннелі аднапакаёвыя кватэры, што таксама кажа пра попыт, сканцэнтраваны на таннейшым жытле», - дадала экспэртка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках