Топ-8 праграмаў для эканоміі грошай на Android і iPhone
1- 20.05.2024, 20:37
- 4,122

У сучасным свеце смартфоны сталі незаменнымі памагатымі ў кіраванні фінансамі.
Існуюць шматлікія праграмы, якія дапамагаюць кантраляваць выдаткі, планаваць бюджэт і знаходзіць выгадныя прапановы.
РБК расказвае пра праграмы на Android і iPhone, якія дапамогуць зэканоміць грошы.
YNAB (You Need a Budget)
YNAB дапамагае карыстальнікам размяркоўваць грошы паводле катэгорыяў, каб унікнуць неабдуманых марнаванняў. Праграма факусуецца на тым, каб навучыць карыстальнікаў планаваць бюджэт і дасягаць фінансавых мэтаў.

PocketGuard
PocketGuard аўтаматычна звязваецца з вашымі банкаўскімі рахункамі, адсочвае выдаткі і паказвае, колькі грошай у вас засталося пасля ўсіх абавязковых плацяжоў. Праграма таксама дапамагае знаходзіць спосабы знізіць рэгулярныя выдаткі.

Goodbudget
Goodbudget выкарыстоўвае метад канвертаў для кіравання бюджэтам. Карыстальнікі размяркоўваюць грошы паводле віртуальных «канвертаў» для розных катэгорый выдаткаў. Гэта дапамагае кантраляваць выдаткі і не выходзіць за рамкі бюджэту.

Rakuten
Rakuten (раней вядомае як Ebates) дазваляе зарабляць кэшбэк за набыткі ў папулярных інтэрнэт-крамах. Праграма прапануе розныя акцыі і зніжкі, што робіць яе выдатным інструментам для эканоміі на паўсядзённых набытках.

Acorns
Acorns аўтаматычна інвестуе вашыя дробныя выдаткі, акругляючы набыткі і інвестуючы розніцу. Гэта дазваляе карыстальнікам неўзаметку ашчаджаць інвестыцыйны капітал і эканоміць грошы ў доўгатэрміновай перспектыве.

Digit Mobile
Digit Mobile аналізуе вашыя прыбыткі і выдаткі і аўтаматычна пераводзіць невялікія сумы на ашчадны рахунак. Праграма дапамагае ашчаджаць грошы без асаблівых намаганняў.

Fidelity Investments
Fidelity Investments дапамагае карыстальнікам ставіць фінансавыя мэты і дасягаць іх, адсочваючы выдаткі і ашчаджэнні. Праграма таксама дае парады ў інвеставанні і кіраванні фінансамі.

Money Lover
Money Lover – гэта праграма для тых, хто імкнецца кантраляваць свае фінансы. Яна дапамагае адсочваць выдаткі, вызначаць бюджэт і заўсёды мець уяўленне пра ваш фінансавы стан. Акрамя таго, праграма дазваляе запісваць вашыя пазыковыя абавязальніцтвы і рэгулярныя плацяжы, а таксама нагадвае пра неабходнасць здзейсніць плацяжы своечасова.
