5 траўня 2024, Нядзеля, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваным патрыётам няма чаго прад'явіць

7
Арыштаваным патрыётам няма чаго прад'явіць

На днях стала вядома пра працяг тэрмінаў затрымання шэрагу фігурантаў «справы патрыётаў».

Між іншым, паведамлялася пра падаўжэнне тэрмінаў затрымання Андрэю Дундукову, Уладзіміру Фёдараву, Уладзіміру Румянцаву і Сяргею Стрыбульскаму.

Нагадаем, усім 15 затрыманых, акрамя паплечніка Мікалая Статкевіча Сяргея Кунцэвіча, апроч абвінавачвання ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» таксама выстаўленае абвінавачанне «ў стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання».

На думку палітолага Валерыя Карбалевіча, якую ён выказаў Заўтра тваёй краіны, тэрміны падаўжаюць, бо ў рэальнасці прад'явіць абвінавачаным няма чаго.

- Праваахоўныя органы дзейнічаюць па інерцыі, ім дадзена заданне, і яны яго выконваюць, праўдамі і няпраўдамі, спрабуючы што-небудзь з гэтага скласці, - адзначае Валерый Карбалевіч. - А вось на ўзроўні палітычнага кіраўніцтва - у мяне складваецца ўражанне, што ўлады ў роздуме, што яны да канца не разумеюць, што з гэтым рабіць.

З аднаго боку пагроза вулічных пратэстаў нікуды не знікла, бо не зніклі прычыны, што іх спарадзілі.

- Зноў жа ў гэтую прапагандысцкую кампанію быў укладзены вялікі капітал: вялікі артыкул на дзве з паловай паласы ў «СБ», два выкрывальніцкія фільмы па цэнтральнай беларускай тэлевізіі. І што, цяпер усіх адпусціць? - кажа палітолаг. - З іншага боку, і працягваць няма як, бо гэта абсалютна пустая справа на пустым месцы.

А тут намячаецца сесія ПА АБСЕ, працэс нармалізацыі стасункаў з Захадам, хоць і прытармазіўся, але не спыніўся.

- У мяне такое ўражанне, што пакуль пастанова непрынятая, - кажа Валерый Карбалевіч. - Усё-такі кагосьці адпускаюць пад падпіску аб нявыездзе. Магчыма, улады спрабуюць спусціць гэтую справу на тармазах, але чакаюць пакуль.

Валерый Карбалевіч мяркуе, што тым, што знаходзяцца пад следствам у СІЗА, застаецца разлічваць на падтрымку грамадскасці, праваабаронцаў, на ціск з боку заходніх структур.

- Вось і Андрэа Віктарын, амбасадарка Еўразвязу ў Беларусі, нядаўна адзначыла, што за гэтай справай сочаць. І абвяшчэнне затрыманых палітычнымі вязнямі - непрыемная рэч для беларускіх уладаў, - падсумоўвае палітолаг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках