5 траўня 2024, Нядзеля, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Зяць Трампа прапаноўваў усталяваць сакрэтны канал сувязі з Крамлём

18
WP: Зяць Трампа прапаноўваў усталяваць сакрэтны канал сувязі з Крамлём
Джарэд Кушнер
ФОТА: GETTY IMAGES

Газета The Washington Post паведаміла пра кантакты зяця Трампа з паслом РФ у ЗША Кісляком.

Джарэд Кушнер, зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і ягоны найбліжэйшы дарадца, абмяркоўваў з паслом РФ у Вашынгтоне Сяргеем Кісляком магчымасць стварэння «сакрэтнага бяспечнага канала сувязі».

Пра гэта ў ноч на суботу, 27 траўня, паведамляе газета The Washington Post. Такім чынам маглі перадавацца звесткі паміж пераходнай камандай Трампа і расейскімі ўладамі, піша Нямецкая хваля.

Такія звесткі нібыта ўтрымліваюцца ў дыпламатычнай перапісцы, якая была перахопленая амерыканскімі спецыялістамі. Сцвярджаецца, што Кушнер зрабіў адпаведную прапанову ў пачатку снежня 2016 года, пра што Кісляк паведаміў у Маскву. Кушнер таксама прапаноўваў выкарыстоўваць сродкі расейскай дыпмісіі для ўтойвання кантакту паміж ЗША і РФ да інаўгурацыі Трампа. Пры гэтым прапанова не была прынятая, бо, як паведамляецца, Сяргей Кісляк быў «здзіўлены» прапановай Кушнера, бо яе рэалізацыя магла б прывесці да сур'ёзных рызык бяспекі.

Яшчэ адзін дарадца Трампа, Майкл Флін, сышоў у адстаўку са сваёй пасады 14 лютага, прапрацаваўшы на пасадзе менш за месяц. Адстаўка адбылася пасля публікацый у СМІ пра тое, што Флін, не маючы адпаведных паўнамоцтваў, праз тэлефон абмяркоўваў санкцыі Вашынгтона супраць РФ з расейскім амбасадарам у ЗША Сяргеем Кісляком. У красавіку была апублікаваная новая падатковая дэкларацыя Фліна, згодна з якой пацвярджаецца атрыманне ім ганарараў ад расейскіх кампаній альбо ад звязаных з расейскім бізнэсам амерыканскіх фірмаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках