5 траўня 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У панядзелак у Беларусі чакаецца да +29°С

У панядзелак у Беларусі чакаецца да +29°С

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

27 траўня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +16… +22°С. Атмасферны ціск будзе расці, паведамляе сайт Гідраметцэнтра.

28 траўня ў асобных раёнах уначы на паўночным усходзе, а днём на Гарадзенскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6... +12°С, максімальная ўдзень ад +15°С на паўночным усходзе да +28°С на паўднёвым захадзе краіны.

29 траўня ўначы пераважна без ападкаў, удзень у паўночных і цэнтральных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Удзень у асобных раёнах Беларусі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10... +16°С, на паўднёвым усходзе +8... +9°С; максімальная ўдзень +20... +27°С, на поўдні да +29°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках