5 траўня 2024, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў канцэрт памяці Генадзя Бураўкіна

У Менску прайшоў канцэрт памяці Генадзя Бураўкіна
ФОТА: NOVYCHAS.BY

Музычная праграма Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «Дачакайся, матуля» на вершы паэта Генадзя Бураўкіна была прэзентаваная 26 траўня ў Менску.

Падчас сольнага канцэрта гучалі найлепшыя песні на словы паэта Генадзя Бураўкіна - аднаго з выбітных лірыкаў беларускай паэзіі, які пайшоў з жыцця амаль тры гады таму - 30 траўня 2014 года.

Супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным пачалося дзесяць гадоў таму - тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Пазней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў «Тое, што трэба» (2008), «Варанок» (2013 года), «Наша песня» (2015). Былі і неальбомныя творы - напрыклад, песня «Дакачайся, матуля», якая і дала назву праграме, піша «Новы час».

ФОТА: NOVYCHAS.BY

Гледачы вельмі цёпла сустрэлі Змітра Вайцюшкевіча. Поўная зала ахвотна падхоплівала знаёмыя і любімыя песні і пасля заканчэння канцэрта тройчы выклікала музыку на біс.

У заключэнне канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч выканаў песню «Нібыта музыка не тая» на словы Уладзіміра Някляева, напісаныя спецыяльна для яго сябра паэта, а таксама знакамітую «Калыханку» Генадзя Бураўкіна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках