5 траўня 2024, Нядзеля, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Неабходна перагледзець праект еўрапейскай інтэграцыі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Неабходна перагледзець праект еўрапейскай інтэграцыі
Вітальд Вашчыкоўскі
ФОТА: PAP

На думку кіраўніка польскай дыпламатыі, праект еўрапейскай інтэграцыі занадта амбіцыйны з палітычнага пункту гледжання.

«Мы павінны перагледзець праект еўрапейскай інтэграцыі. Магчыма, ён занадта амбіцыйны з палітычнага пункту гледжання», - заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі на канферэнцыі па бяспецы GLOBSEC 2017 у Браціславе, паведамляе «Радыё Польшча».

Ён адзначыў, што Польшча робіць усё магчымае, каб захаваць адзінства Еўразвязу.

Разам з прадстаўнікамі МЗС Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыны кіраўнік польскай дыпламатыі ўзяў удзел у панельнай дыскусіі, прысвечанай «вышаградскім перспектывам новай Еўропы».

На думку кіраўніка МЗС Польшчы, канцэпцыя «Еўразвязу некалькіх хуткасцяў» - гэта «рэцэпт катастрофы». «Гэта канцэпцыя прадугледжвае вяртанне да «бліскучай ізаляцыі» Заходняй Еўропы і адначасовае падпарадкаванне ёй астатняй частцы кантынента», - заявіў ён.

Са слоў кіраўніка польскай дыпламатыі, краіны Вышаградскай групы «аб'ядноўвае агульная гісторыя і агульны досвед існавання ў падзеленай Еўропе». Менавіта таму, з ягоных слоў, «неабходна зрабіць усё магчымае, каб захаваць адзінства ў Еўразвязе».

На думку міністра Вашчыкоўскага, каб пазбегнуць падзелу ў ЕЗ, неабходна перагледзець праект еўрапейскай інтэграцыі. «Яшчэ занадта рана думаць пра палітычныя суб'екты, якія кіруюць Еўразвязам, бо не існуе прынцыпаў іх выбару дэмакратычным шляхам», - адзначыў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках