5 траўня 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка стаў праблемай для працоўных

43
Лукашэнка стаў праблемай для працоўных

Эканаміст красамоўна патлумачыў, чаму беларуская прамысловасць усыхае, як шчыгрынавая скура.

Напярэдадні ў расейскіх СМІ з'явілася навіна аб магчымым аб'яднанні МАЗа і КамАЗа. Чакаецца, што гэтае пытанне зноў будзе абмяркоўвацца ў Маскве ў канцы чэрвеня - падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

«Салiдарнасць» звязалася з эканамічным экспэртам Аляксандрам Алесіным - суразмоўца ацаніў імавернасць новага інтэграцыйнага праекта, а таксама патлумачыў, што на самой справе чакае беларускія прадпрыемствы.

Пра зліццё МАЗа і КамАЗа

- Я ў гэта не веру, таму што цяпер у КамАЗа галоўны інвестар - гэта «Мэрсэдэс». І яны перадалі расейцам вельмі шмат тэхналогій: там ужо і стандарты вытворчасці іншыя, і метады кіравання... Нават калі параўнаць па кошту актывы двух прадпрыемстваў, то цяпер КамАЗ каштуе значна даражэй.

Аб'ядноўвацца трэба было раней, а цяпер караблі разышліся. На расейскім рынку сёння цесна і самому КамАЗу, і МАЗу, таму вялікага сэнсу для аб'яднання няма. Гэта ідэя нарадзілася мёртвай.

Калі ж аб'яднанне ўсё-такі адбудзецца, то МАЗу прыгатаваная незайздросная роля. Ёсць пагроза, што беларускі брэнд наогул знікне. Мы будзем рабіць камплектуючыя для расейцаў, таму што ў Расеі столькі гатовых аўтамабіляў проста не трэба.

Пра ідэю ўладаў мадэрнізаваць МАЗ і МТЗ

- Мы ўжо бачылі, як укладваліся грошы ў цэментныя заводы, як укладвалі ў лесаперапрацоўкі - і гэтак далей. Перш чым нешта рабіць, нам трэба вызначыцца, куды мы ідзем, якую патэнцыйную нішу мы хочам заняць. І толькі пасля гэтага можна планаваць куплю нейкага абсталявання.

Думаю, МАЗ не памрэ, але як шчыгрынавая скура ўсохне ў памерах. Ён будзе вымушаны выпускаць нішавы прадукт. Вы параўнайце - у найлепшыя часы прадпрыемства выпускала 30 тысяч аўтамабіляў у год, зараз адбылося ўсыханне - блізу 5 тысяч. Галоўнае пытанне ў гэтай сітуацыі, куды падзець тых, хто там цяпер працуе?

Калі раней там кармілася блізу 27 тысяч работнікаў, то цяпер, нягледзячы на зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці, працуе 25 тысяч! Як іх пракарміць? Немагчыма без дапамогі з боку гэта зрабіць. Значыць, іх трэба звальняць.

Пра тых, хто галасаваў за Лукашэнку

- Праблема ў тым, што гэта электарат Лукашэнкі - работнікі ўсіх гэтых буйных прадпрыемстваў яго абралі ў 94 годзе. Яны кожны раз галасавалі за яго на выбарах, бо дзяржава штучна дапамагала гэтым заводам за кошт іншых. Але рэсурсы вычарпаныя: у дзяржавы няма магчымасці трымаць на датацыі такія вялікія заводы.

Выйсце ёсць, але яно непростае: пакінуць у Беларусі цэнтр кампетэнцыі, распрацоўку і выпрабаванне аўтамабіляў, а зборачныя вытворчасці выносіць бліжэй да спажыўцоў. Так робяць заходнія кампаніі: яны будуюць заводы ў Бразіліі, Расеі - гэта значыць там, дзе ёсць пакупнікі. І гэта наш шлях.

Але тады на МАЗе не будзе столькі рабочых - гэтых людзей не выкінеш на вуліцу. Так што трэба побач будаваць прамысловасць іншага тыпу і выводзіць усіх людзей са старых заводаў на новыя. Гэта значыць цалкам мяняць стратэгію прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках