5 траўня 2024, Нядзеля, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белавежская пушча зарабляе на паляванні на зуброў

9
Белавежская пушча зарабляе на паляванні на зуброў

Гендырэктар Белавежскай пушчы Аляксандр Буры заявіў, што паляванне на зубра - вымушаная мера.

- Цяпер блізу 500 асобін зубра, аптымальная колькасць - 150. Можа адбыцца, што, ратуючы яго, мы страцім пушчу як унікальны лясны масіў. Таму трэба рэгуляваць колькасць, каб не пакутавалі насаджэнні, - патлумачыў Аляксандр Буры, піша kp.by.

Паляванне на зуброў платнае.

- Усё залежыць ад трафейных якасцяў зубра, якіх «выбракоўваюць» (выбіраюць, як правіла, хворых жывёл). У нейкім сэнсе гэта нават не паляванне, а гуманны працэс ўсыплення. Сёння ад паляўнічага турызму мы зарабляем да 1,5 мільёна еўраў, калі ў цэлым ад турызму - 4 мільёны еўраў за год, - сказаў Буры.

Белавежскую пушчу ў 2016 годзе наведала 430 тысяч, з іх 15% - замежнікі. Гэтаму спрыяе і ўвядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму праз менскі аэрапорт. А таксама трохдзённы бязвізавы рэжым праз пункт пропуску Белавежа - Перароў, які дзейнічае з ліпеня 2015 года. За гэты кароткі перыяд нацыянальны парк наведала блізу 8 тысяч турыстаў.

Доля даходу ад турыстычнай дзейнасці ў структуры пазабюджэтных даходаў склала блізу 40% (пушча забяспечвае звыш 20% даходаў ад экспарту турызму ўсёй Берасцейскай вобласці).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках