5 траўня 2024, Нядзеля, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя моцныя выказванні Збігнева Бжэзінскага пра Украіну і Расею

2
Самыя моцныя выказванні Збігнева Бжэзінскага пра Украіну і Расею
Збігнеў Бжэзінскі

Сусветна вядомы палітолаг быў сапраўдным экспэртам па Усходняй Еўропе.

Сёння не стала Збігнева Бжэзінскага. Obozrevatel.com прапануе азнаёміцца з ключавымі выказваннямі экс-дарадцы прэзідэнта ЗША пра сітуацыю з вайной Расеі супраць Украіны.

«Я не ведаю (ці страчаны Крым для Украіны. - Рэд.), але да гэтага пытання варта вярнуцца, калі стасункі паміж Украінай і Расеяй зноў стануць хоць у нейкай ступені рацыянальнымі і стабільнымі. Расейцы прыўнеслі ў гэтыя стасункі ірацыянальнасць і эмацыянальнасць, яны правялі бандыцкую атаку на Крым, замаскіраваўшы яе, як гэта зрабіла б мафія. Але ім варта сцерагчыся ўжываць такі падыход да ўсёй Украіны - гэта прывядзе да куды больш магутнага выбуху ў сэрцы Еўропы, да канфлікту, якога не бачыў свет з 1939 года», - казаў Бжэзінскі.

«Вялікая рызыка заключаецца ў тым, што Расеяй кіруе ірацыянальны лідар з маніяй велічы. Гэта хвалюе многіх расейцаў. Выкажам здагадку, што Пуціну атрымаецца назаўжды аддзяліць Крым ад Украіны: ён атрымае Крым, але страціць Украіну на многія дзесяцігоддзі, бо выкліча магутную нацыяналістычную рэакцыю супраць Масквы! Украінцы вызначаюць сваю ідэнтычнасць праз сваю зямлю. Пуцін робіць жудасную памылку», - заяўляў палітолаг на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.

«У Крыме з 20 тысяч украінскіх вайскоўцаў ніхто не стрэліў з уласнай ініцыятывы. Я сам родам з Еўропы дык вось, калі я думаю пра Радзіму маіх бацькоў, то не магу ўявіць, каб з 20 тыс. польскіх жаўнераў пры спробе замежнай сілы захапіць уладу ніхто не стрэліў. Я думаю, была б вялікая бойня. Тое, што ва Украіне ўсё адбывалася па-іншаму, - пра штосьці кажа. Свае высновы зрабіў і Пуцін. Зразумеў, што ўсё нават лягчэй, чым ён чакаў», - казаў палітолаг.

Але таксама ён аптымістычна ацэньваў еўрапейскую будучыню Украіны, казаў пра рашучасць украінцаў у супрацьдзеянні замаху Расеі. Ён падкрэсліваў, што грамадзяне Украіны вартыя быць еўрапейцамі.

«Украіна павінна мець права свабодна выбіраць сваю палітычную ідэнтычнасць і быць больш звязанай з Еўропай. У той жа час Расею трэба запэўніць, што Украіну не прымуць у NATO. Гэта формула развязання (канфлікту. - рэд.)», - меркаваў Бжэзінскі.

Таксама палітолаг раіў уладам ЗША выпрацаваць канцэпцыю развязання ўкраінскага крызісу, якая задаволіла б як Захад, так і Расею.

Бжэзінскі нарадзіўся ў сталіцы Польшчы Варшаве ў 1928 годзе ў сям'і дыпламата. З ёй пазней з’ехаў у ЗША.

Ён аўтар шматлікіх даследаванняў у галіне міжнародных стасункаў і геапалітыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках