5 траўня 2024, Нядзеля, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну не пусцілі «Иванушек International»

12
Ва Украіну не пусцілі «Иванушек International»

Адзін з удзельнікаў гурту ездзіў у акупаваны Крым.

Расейскаму гурту «Иванушки International» забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны, заявіў адзін з удзельнікаў калектыву Андрэй Грыгор'еў-Апалонаў.

З ягоных слоў, пра забарону яны даведаліся толькі ў кіеўскім аэрапорце.

«Иванушки International» прыляцелі на прыватны канцэрт у Кіеў, але далей аэрапорта Барыспаль прайсці не змаглі - памежнікі развярнулі музыкаў, піша Комсомольская правда.

Самі артысты запэўніваюць, што не бачаць падстаў для забароны.

«Шчыра засмучаныя! Таму што гурт «Иванушки International» з моманту далучэння Крыма да Расеі не даваў канцэртаў у Крыме і ва Украіне», - заявіў 46-гадовы Грыгор'еў-Апалонаў.

Пры гэтым ён удакладніў, што ўдзельнікі гурту «маглі патрапіць пад адзін грабянец» праз Кірыла Андрэева, які ездзіў у Ялту на спартыўны турнір па хакеі.

«Проста нас ідэнтыфікуюць як адзінае цэлае. Але мы ж не сіямскія блізняты. Кірыл ездзіў па сваёй сольнай асабістай праграме. Пра тое, што ён едзе граць у Ялту, ён нас не папярэджваў», - сказаў спявак.

Ён заявіў, што гурт мае намер аспрэчваць пастанову пра забарону на ўезд. Таксама спявак распавёў пра мэты візіту ва Украіну.

Нагадаем, што ўдзельнікі трыа «Иванушки International» Андрэй Грыгор'еў-Апалонаў і Кірыл Андрэеў апынуліся ў базе звестак украінскага сайта «Міратворац». Поп-музыкаў абвінавацілі ў «незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Украіны» за выступы ў Крыме. Адзначаецца, што «Иванушки International» правялі канцэрт у Ялце ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках