5 траўня 2024, Нядзеля, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: G7 павінна перамагчы Расею ці пацярпець катастрофу

1
Парашэнка: G7 павінна перамагчы Расею ці пацярпець катастрофу

Прэзідэнт Украіны нагадаў лідарам Вялікай сямёркі, што палітыка прымірэння не працуе.

Расея не спыніць агрэсію, пакуль ёй не звяжуць рукі. Пра гэта гаворыцца ў калонцы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі на сайце Politico. 


«G7 - клуб паважаных краін і сусветных лідараў, з якога выключылі Расею - можа дакладна адказаць агрэсару. Крэмль не павінен мець магчымасці змыць кроў са сваіх рук і пазбегнуць адказнасці за крадзеж Крыма і вайну на Данбасе», - піша Парашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што калі Захад мае сур'ёзныя намеры ўсталявання міру і парадку, ён павінен мець на ўвазе - «аднаўленне нармальных стасункаў з Расеяй усё яшчэ праходзіць праз Кіеў».

Парашэнка на прыкладзе Другой сусветнай вайны падкрэсліў, што палітыка прымірэння з агрэсарамі не працуе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках