5 траўня 2024, Нядзеля, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Пачатак заняткаў у школах нельга пераносіць

8
Таццяна Севярынец: Пачатак заняткаў у школах нельга пераносіць

Беларуская сістэма адукацыі – суцэльная ўгода.

На думку былой настаўніцы са шматгадовым стажам Таццяны Севярынец, пачатак заняткаў у школах не трэба пераносіць на 9 гадзін раніцы, паведамляе «Радые Рацыя».

Акрамя таго, ёсць шэраг важнейшых праблем, якія трэба вырашаць чыноўнікам у першую чаргу:

- Павінна быць пяцідзённае навучанне, як у нармальнай краіне. Субота і нядзеля - гэта бацькоўскія дні з дзецьмі, бацькам і так няма калі з іх дзецьмі час пабавіць. Суцэльны здзек. Лепш бы пераймалі досвед іншых краін, дзе 3-4 асноўныя прадметы, а астатнія вывучаюцца факультатыўна. На асноўныя прадметы: мовы, матэматыку, гісторыю, павінна быць больш гадзін выдзелена, а ўсё астатняе факультатыўна, - распавяла Таццяна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках