4 траўня 2024, Субота, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як правесці выходныя: Тры парады ад Лявона Вольскага

Як правесці выходныя: Тры парады ад Лявона Вольскага
Лявон Вольскі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Легендарны музыка распавёў, што паслухаць, паглядзець і пачытаць на выходных.

Кнігі, музыка, канцэрты, фільмы і серыялы - сёння Лявон Вольскі, легендарны музыкант, паэт, пісьменнік і проста мянчук, дзеліцца з чытачамі CityDog.by тым, як можна заняць выходныя.

Што паглядзець

Рэкамендую паглядзець фільм брытанца Майка Лі «Яшчэ адзін год» (2010). Гэта няспешнае, задуменнае i стрыманае кіно пра нястрыманыя пачуцці. Пра роспач, і ціхую радасць і згубленыя надзеі.

Фільм апавядае пра мернае жыццё немаладой пары. Да іх прыязджаюць госці, сваякі, хтосьці пакутуе, хтосьці перажывае, хто сыходзіцца, хто памірае - жыццё ідзе па сваёй звыклай арбіце.

Для кагосьці фільм падасца «нудым», але пасля чарговых «Піратаў» і «Вартавых галактыкі» глядзіцца вельмі так нязвыкла. Галоўнае - злавіць павольны тэмп і рухацца ў такт.

Яшчэ мне спадабаўся серыял «Свет Дзікага Захаду». Не буду распавядаць, што там да чаго, але ўсё досыць нечакана, фантастычна. І выдатна гуляюць акцёры.

Што паслухаць

Што-небудзь з багатай спадчыны Крыса Корнела, які пайшоў з жыцця на днях. Што-небудзь з Soundgarden або Audioslave. Раю паглядзець і відэаверсіі шматлікіх канцэртаў Крыса.

Корнэл вельмі разнапланавы выканаўца. Ён з тых, хто заснаваў гранж. Але Крыс не абмежаваўся гэтым. З інструменталістаў з Rage Against the Machine ён стварыў праект Audioslave, а таксама некалькі паспяховых сольных альбомаў, вельмі розных па стылістыцы (адзін, нават, блізкая да r'n'b - у супрацоўніцтве з прадусарам Тымбалэндам).

Корнэл ніколі не спыняўся, заўсёды развіваўся, пачынаў новыя і новыя праекты, ставіў перад сабой новыя задачы... Яго самагубства пасля канцэрту ў Дэтройце - абсалютна нечаканая вестка і яшчэ адзін прыклад таго, наколькі цяжка зразумець душу чалавека. У тым ліку, паспяховага, праверанага і вельмі працаздольнага.

Што пачытаць

Пачытайце Новы Запавет. Ён заўсёды актуальны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках