5 траўня 2024, Нядзеля, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Вялікай Брытаніі выдаў ордар на арышт следчага ў справе Магніцкага

1
Суд Вялікай Брытаніі выдаў ордар на арышт следчага ў справе Магніцкага

Высокі суд Лондана пастанавіў арыштаваць Паўла Карпава за непавагу да суда і непадпарадкаванне.

Высокі суд Вялікай Брытаніі выдаў ордар на арышт былога следчага Міністэрства ўнутраных справаў Расеі Паўла Карпава, які займаўся справай пра смерць юрыста Сяргея Магніцкага, за непадпарадкаванне і непавагу да суду, гаворыцца ў паведамленні партала Law and Order in Russia (пераклад – gordonua.com).

Ордар на арышт быў выдадзены ў сувязі з нявыплатай £ 650 тыс. фонду Hermitage Capital паводле пастановы суда, вынесенай у 2013 годзе. Тады Карпаў саступіў у пададзеным да Hermitage пазове наконт паклёпу і суд абавязаў яго аплаціць выдаткі фонду на працэс. Пазней Карпава выклікалі на пасяджэнне паводле ягонай уласнасці, на якое ён не прыехаў.

5 верасня 2016 года Высокі суд Лондана асудзіў Карпава да трох месяцаў турмы.

У снежні экс-следчы прапусціў яшчэ адно пасяджэнне брытанскага суда. Новы ордар азначае, што Карпаў будзе арыштаваны, калі толькі ён з'явіцца на тэрыторыі Вялікай Брытаніі.

Аўдытар фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі быў арыштаваны ў 2008 годзе і ў 2009 годзе памёр у следчым ізалятары ў Маскве ва ўзросце 37 гадоў ад сардэчных праблемаў. Расейскія праваабаронцы сцвярджаюць, што прадстаўнікі ўлады свядома ігнаравалі дрэнны стан Магніцкага, каб прымусіць яго замаўчаць.

У красавіку 2016 года Цэнтр даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) на падставе дакументаў з "Панамскага архіва" прыйшоў да высновы, што грошы, выведзеныя з расейскага бюджэту, прапажу якіх выявіў Магніцкі, перайшлі афшорнай кампаніі музыканта, сябра прэзідэнта Пуціна Сяргея Ралдугіна.

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да асобаў, якія маюць дачыненне да незаконнага затрымання і смерці Магніцкага. Сярод іншых, у санкцыйных спіс уключаны і Карпаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках