4 траўня 2024, Субота, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка распрадае апартаменты ў Сочы

17
Лукашэнка распрадае апартаменты ў Сочы

Ахвотных дапамагчы дыктатару ў крызіс пакуль не знайшлося.

Дзяржаўная ўстанова «Санаторый “Беларусь”» Упраўлення справамі Лукашэнкі прапануе да продажу апартаменты і гаражныя боксы ў гатэлі апартаментнага тыпу, размешчанага ў г. Сочы, вул. Політэхнічная, 62.

Гатэль апартаментнага тыпу – гэта эксклюзіўны 13 павярховы комплекс апартаментаў, збудаваны з выкарыстаннем маналітнай тэхналогіі паводле ўнікальнага праекту (дата ўводу ў эксплуатацыю – красавік 2015 года), размешчаны на зямельным надзеле плошчай 155 600 кв. м, вылучаным дзяржаўнай установе «Санаторый “Беларусь”» на праве арэнды да 22.09.2062 года. Дазволенае выкарыстанне зямельнага надзелу – для размяшчэння і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў санаторыя.

Аб'ява пра гэта вісіць на сайце кампаніі «Дыпсэрвіс» яшчэ з красавіка.

«Мабыць, асаблівага попыту на сочынскую нерухомасць няма. А можа, з беларускім Упраўленнем справамі ў людзей дасведчаных няма ахвоты звязвацца. Яны бо сёння прададуць, а заўтра перадумаюць і адбяруць... Звычайная практыка», – піша сайт belaruspartisan.org.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках