5 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын паабяцаў пакрыць краіну сістэмамі СПА, як лесам

17
Кім Чэн Ын паабяцаў пакрыць краіну сістэмамі СПА, як лесам

Паўночнакарэйскі дыктатар зрабіў яшчэ адну выхвальную заяву.

Паўночная Карэя паведаміла пра выпрабаванні сістэмы супрацьпаветранай абароны новага тыпу. На стрэльбах прысутнічаў паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын.

Як паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК), кіраўнік КНДР загадаў наладзіць масавую вытворчасць элементаў сістэмы, паведамляе ВВС.

Паводле інфармацыі ЦТАК, у задачы выпрабаванняў уваходзіла, сярод іншага, выяўленне і знішчэнне ракетаў і беспілотнікаў спаборніка.

Дакладная дата і месца правядзення выпрабаванняў не раскрываецца. Пхеньян сцвярджае, што новая СПА распрацаваная спецыялістамі нацыянальнай акадэміі ваенных навук, і, у параўнанні з мінулым годам, магчымасці сістэмы палепшаныя ў эфектыўнасці выяўлення і адсочвання цэляў, а таксама ў дакладнасці ўдару.

Паводле паведамлення ЦТАК, Кім Чэн Ын паводле вынікаў выпрабаванняў пахваліў ваеннае кіраўніцтва. Ён загадаў вырабляць новую сістэму ў максімальнай колькасці, каб «яна пакрывала ўсю краіну, як лес».

Кім Чэн Ын заявіў, што новая СПА павінна «пазбавіць ворагаў ілюзіі пра іхняе панаванне ў паветры».

2 красавіка 2016 года КНДР пратэставала новую зенітную ракету, і цяперашнія выпрабаванні з'яўляюцца спробай палепшыць яе характарыстыкі, сцвярджае паўднёвакарэйскае агенцтва Ронхап.

З красавіка КНДР праводзіць і тэставыя запускі балістычных ракетаў. 16 красавіка быў праведзены няўдалы пуск балістычнай ракеты, а потым масавы ваенны парад, пасля чаго ЗША накіравалі ў рэгіён групу ваенных караблёў і падводную лодку.

Пхеньян злосна адрэагаваў на гэта, пагражаючы «звышмагутным папераджальным ударам».

15 траўня Рада бяспекі ААН перасцерагла Пхеньян ад далейшых запускаў. «Важна, каб Паўночная Карэя неадкладна прадэманстравала крокі ў ядзерным раззбраенні канкрэтнымі дзеяннямі», – адзначалася ў рэзалюцыі Рады бяспекі.

ЦТАК 21 траўня паведаміў, што КНДР прадоўжыць запускаць ракеты, «здольныя ўдарыць па ЗША».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках