5 траўня 2024, Нядзеля, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Трамп мае намер прадаць палову стратэгічнага запасу нафты ЗША

15
CNN: Трамп мае намер прадаць палову стратэгічнага запасу нафты ЗША

Такія меры змогуць прынесці значны прыбытак бюджэту краіны і пахіснуць сусветныя кошты на «чорнае золата».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца прадаць палову стратэгічнага нафтавага рэзерву, паведамляе ў нядзелю CNN (пераклад – izvestia.ru).

Як удакладняе тэлеканал, у якасці абгрунтавання такіх мераў адміністрацыя кіраўніка дзяржавы называе рост здабычы «чорнага золата» на тэрыторыі ЗША.

Паводле звестак мінэнэрга краіны, у яе сховішчах цяпер знаходзіцца блізу 688 млн бараляў нафты. Гэтага запасу хопіць краіне на 149 дзён, што перавышае 90-дзённы мінімум, патрабаваны Міжнародным энэргетычным агенцтвам (МЭА).

Пры гэтым продаж паловы стратэгічнага рэзерву зможа прынесці значны прыбытак бюджэту краіны, паколькі цяпер кошты на нафту ўсталяваліся на ўзроўні $50 за бараль, а запасы рабіліся пры яе сярэднім кошце $29,70 за бараль.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках